14.7.07

Курапаты



Быў у Курапатах. Гнятлівае ўражаньне. Паламаныя крыжы. Балота ў нізіне — падарунак ад рэканструяванай кальцавой. Разьбітая лава ад народу ЗША, налускана семак, нейкая недарэчнасьць на памятным камяні.

Да звыклых сабачнікаў і гапароў дадаліся ідэйныя вар’яты. Цікавы індыкатар часу.
Дзядзенька з пустой пляшкай ад віна нешта гарлаў і махаў канечнасьцямі кшталту “Каму нужны эці крэсты?” “Пазьняку?” “Зачэм ані тут?” “Где праваслаўный храм?” “Каму эта нада?” “Чаво ані тут паставілі!”
Яго так турбавалі гэтыя пытаньні, што ён ажно вярнуўся назад зь пераходу і пайшоў ужо наўпрост на мяне: “ты скажы, што жэ эта такое, эта жэ проціў праваславія, эта жэ ната!”


Усе курапацкія кадры >>

No comments: