30.4.08

volski.com


Лявон Вольскі. «Куплеты і прыпевы»
Вольскі гэта ўвогуле наша ўсё, радуйся ці засмучайся: і Маша Распутіна, і «Мультfильмы», і Palast Orchestra, і «Нежное Это», і «Ласковый май», залітыя неўтаймавальным таленджайзэрам.

Гэткі вінігрэт ня ў кожнага палезе, але ўжо такая нашая тутэйшая спэцыфіка — паасобку ды ў чыстым выглядзе лёгкі поп у Беларусі не разводзіцца, фанэрны лёс Donatello, Алена і нават Stefanа з незаўважаным мэґагітом пра абарваную струну гэтаму найяскравейшае сьведчаньне.

Папса ў Сьвядомарусі можа выжыць толькі калі яе выпацкаць, напаіць ды паставіць фінгал пад вока. А, і каб ні слова пра каханьне.

Вольскі прасёк фішку, дадаў перцу, і прыкінуўся, што песьні папсовыя і з разынкамі.

Калі глядзець па музыцы, Вольскі запісаў ці не найяскравейшы папсовы альбом сярод усіх паразытаў на 75 адсотках. Калі глядзець па тэкстах, то ўсё залежыць ад манэры і выканаўцы. Нацыянальны падгімн «Ты бульбаш, я бульбаш» ад Сашы Немы насамрэч хорар куды большы, калі б толькі не безгустоўная сур’ёзнасьць выкананьня.

У Вольскага з густам усё нармалёва. Нават дробны крок убок мог ператварыць стылёвы альбом у дрындушку, але Вольскі аказаўся канатаходцам бездакорным. Дакараць можна толькі за выбар маршруту й кірунку руху, толькі пры чым тут ляґістыка з ґеаґрафіяй?

Але трэба браць да ўвагі відавочнае: Вольскі чым далей, тым усё болей становіцца чалавекам і параходам, які руліць, куды хоча, бо ў акваторыях нашых пуста. Чоўнікі са струнамі ня ў лік.

жэстачайшая пад[рö]бка


Jean Michael Jarre. Age of Silence
Cosmic Baby. Heaven

На маёй дыскавай паліцы ўзарвалася бомба запаволенага дзеяньня, падсунутая мне за мае ж грошыкі спрытнымі піратамі шчэ ў канцы мінулага стагодзьдзя.

Аўтаматычны тэґарасстаўляльнік адмовіўся згаджацца з тым, што альбом Жана-Мішэля Жара «Age of Silence» — альбом Жана-Мішэля Жара. Я перабіў уручную, але тэґарасстаўляльнік упарта правіў на сваё незнаёмае і несур’ёзнае «Cosmic Baby».

Ёлы-палы, які Косьмікбэйбі, тут жа на дыску і на каробцы напісана: Ж-М. Жар, і ніякага намёку на ніякіх касьмічных малакасосаў, бурчэў я пакуль залазіў у нэт.

Але выявілася неверагоднае. У Жара і праўда ніколі ў жыцьці не было альбому «Age of Silence», нават намёку. Фонавая музыка для «Бэнг-энд-Олуфсэна» была, а альбома такога — не. А ў нейкага Косьмік Бэйба, які насамрэч Harald Blüchel, быў альбом з такімі песенькамі, хоць і называўся інакш. І няважна, што ў гэнага Гаральда нават артыкулу нармальнага ў Вікіпэдыі няма, затое нашыя піраты здорава нагрэлі на ім рукі, проста дасьціпна і бессаромна пазамяняўшы ягонае імя на неягонае, дадаўшы лішнюю літару Мішэлю, каб стаў Міхаэлем, ды падмяніўшы назву першага трэка. Як абухом!

Дзесяць гадоў аблуды!

Колькі яшчэ малавядомых закардонных выканаўцаў, схаваных пад гучнымі імёнамі, пыляцца на сідзішных палічках!..

29.4.08

BIGiavičy

Akazvajecca, Žodzina nia miaje svajho rajonu.
Mala taho, naliežyć nie Barysaŭščynie, a Smaliaviččynie.
Razam z aeraportam Miensk-2 i ŭlasna Mienskam u abliččy pasiolka Sokal atrymlivajecca Smaliavickaje kniastva niejkaje.

NG

pa National Geographic raspaviadajuć pra avijakatastrofu, “padobnych da jakoj nie bylo ni da ni paślia”.
piliot daŭ synočku parulić…

28.4.08

пра КМ

афто пати было просто супер. кстати кто не знал было за дворцом спорта на зеленой полянке. папили пивка -птом паехали человек 10 -15 на библиотеку. мне даже эта пакатушка больше понравилась чем КМ. весело с криками паездили. вообщем я думаю что в этом сезоне намана будем кататса-гаи вроде хорошо к нам настроено./ форум cm-minsk.org


sapienti sat

viasna!

23.4.08

усіх часоў і народаў

Паводле часопісу Billboard, найлепшая песьня ўсіх часоў і народаў — Лесьвіца ў нябёсы ад Led Zeppelinаў, паводле радыя Virgin — Imagine Джона Ленана, ну й там далей процьма разыбрыдзеных меркаваньняў.

Дык вось усё гэта фігня. Найлепшая музычная рэч усіх часоў і народаў — Popcorn. Гэта ня музыка нават. Гэта фонакод і фонаключ.



Калі прыляцяць іншаплянэцяне, нам будзе чым пахваліцца.

А тут яшчэ 79 порцый.

менскія антрэсолі

Ня першы ўжо год штодня ежджу вуліцай Машыністаў дахаты. Там акурат пасьля канца Аўтадораўскай вузенькі, але добра асфальтаваны праход направа. Адразу за плотам асфальт ці то зьнікае, ці то ідзе долу, і які ўжо раз карцела заруліць туды ды падзівіцца, што там унізе. Але вось так як разгонішся пасьля «Сталічнага», дык і тармазіць ня хочацца лішне аж да Мышкі.

Што толькі не ўяўлялася мне за гэтым вузкім праходам з схілам на канцы. І сьметніца, і прыватны гарод, і злы сабака на занядбанай пустцы.

Сёньня падумаў, што прыйшоў такі час выкрыць адзін з апошніх неспазнаных менскіх закуткоў, і рашуча разьвярнуўся назад. Тое, што аказалася за вузкім, абстаўленым платамі правулкам, уразіла мяне больш за самага вялікага сабаку на самай занядбанай пустцы.

Там, унізе, аказалася прыгожая вуліца Вавілава з 2-м Малым завулкам, файныя хаткі, дагледжаныя катэджы, нават бугрысты паліцэйскі ляжаў.

Ехаў і ўсьміхаўся, як дзіцёнак, які дазнаўся, што ў антрэсолях не дамавік жыве, а закаткі стаяць.

Усяго та.

toĺki nie havary majoj mamie

Хто б мне раніцай сказаў, што я куплю заплечнік з трайным перавышэньнем максымальнага бюджэту й шчэ буду радавацца, як дзіцё…
Але файна, што неверагодныя рэчы здараюцца і з такімі скептыкамі, як я.

вось ён, бел-чырвона-белы цуд заплечніцкага крэатыву:






Багажнік пакрыўджана клацае бяззубай сківіцай, а я на радасьцях ды на ўсіх ветразях лячу з 50-кілямэтровай хуткасьцю.

Ну, але каб не было радасьці перадозу, зара нешта бахнула на кухні. Гэта сьпіца зьвярнула башку ў самым нязручным месцы — за зорачкамі. Файна. Заўтра пабалакаем зь веламайстрам. Даўно ня бачыліся.

Лінгвістычнае: славенцы назвалі свой заплечнік nahrbtnik’ам, ну насьпіньнікам то бо. Для майго заплечніка ім давядзецца прыдумляць новае слова. Бо акурат сьпіна заплечніка ня чуе. Беларусы паступілі больш высокатэхналягічна й унівэрсальна з словам «заплечнік», дарэчы.

зы.: ня верце нікому, хто скажа, што роварам езьдзіць таньней, чым на грамадзкім транспарце, дафігішча іншых прэлесьцяў насамрэч.

22.4.08

вуліца мангола-францускага іга



Супэрская навіна! У Менску ў дадатак да вуліцы Усіх Сьвятых і (Усіх) Пераможцаў абсалютна заканамерна зьявілася вуліца (Амаль Усіх) Ліхадзеяў і Заваёўнікаў!

Што ўсьцешна, гэтым разам ўвекавечаныя фігуранты пералічаны эксплікавана, праўда, бяз коскі, але гэта дробязі.

Сьпярша, што праўда, менскія ўлады меркавалі назваць вуліцу імем нейкага там замшэлага беларускага мастака чорці якога стагодзьдзя, але пры больш пільнай прапрацоўцы аказалася, што ён быў бэнээфаўцам, махровейшым за Дуж-Душэўскага, і вазбухаў супраць дружэсьцьвеннай Расеі.

Ну і, пагадзіцеся, маштаб ня той…

21.4.08

раварыст сваім існаваньнем парушае ПДР

прайшоў тэсты па ПДР для раварыстаў
12 білетаў па 8 пытаньняў

Самы жахлівы аказаўся першы білет.
У астатніх без памылак.

Але блін адкрыцьці:

Білет №1
1-1 Жоўты раварыст (А) відавочна піліць насустрач руху, і тым ня менш не парушае правілаў. Па ўзбочыне можна, ці што?
3-3 трэба пераходзіць любую долбаную дарогу, любую долбаную дарогу, любую долбаную дарогу! Тупізм!
4-1 Калі няма зёбры, пэрпэндыкулярны пешаход не прапускаецца, а паралельны — так. Ды з такім раскладам на скрыжаваньні Залатой Горкі й Чырвоназорнай, дзе не стаяць знакі, горы трупаў валяліся б.
6-1 На крутым пад’ёме раварыст карыстаецца перавагай перад машынай, якая ляціць зьверху, прычым на ейнай паласе. Ой, ня раіў бы такой перавагай карыстацца.
7-2 Раварысту нельга абганяць іншыя транспартныя сродкі, у тым ліку раварыстаў, калі давядзецца выехаць далей за 1м ад краю дарогі. Так, пацаны, усіх сьпярша скідаем пад адхон. Тупое, невыканальнае ў прынцыпе правіла. Я ўжо не кажу пра трактары й тралейбусы, не аб’ехаўшы якія перад прыпынкам, можна апынуцца пад пузам наступнага тралейбуса, але хутка на дарогі выедуць цуды прыроды — мотаблёкі, іх таксама нельга? Тупізм³ у кубе!

правілы дарожнага руху для раварыстаў даводзяць, што раварыст парушае іх самім фактам руху на ровары.

20.4.08

«Źviazda» častkova pierajšla na lacinicu

Омайнаґад!
«Зьвязда» піша тэксты на сайце з лацінскай літарай «i».

Рэдкі ўзор фэерычнай тупасьці, невуцтва й прафэсійнай прапашчасьці, для дасягненьня якога трэба няхіла папрацаваць.

Няўжо яны сьпярша набіраюць тэксты на расейскай клявіятуры, а пасьля ўстаўляюць «падобны» сымбаль аўтазаменай, выкалупваючы шторазу эксклюзіўную «ў» з гушчараў табліцы сымбаляў?

Не зьдзіўлюся, калі ў іх увогуле беларуская раскладка не ўсталяваная — а навошта?

А ўяві карціну: тэксты друкуюцца на старажытнай друкарскай машынцы, а пасьля аддаюцца ў IT-аддзел для сканаваньня й распазнаваньня. Тут, што праўда, мусіць быць па-майстэрску настаўлены FineReader: не на беларускую, а на RU+EN. І потым усё ’дно давядзецца зь люпай расстаўляць «ў» ручкамі.

Тут бы самы час раскрыць зьвяздоўцам вочы на тое, што яны сабе няхіла падпілілі пазыцыі ў пашуковіках, але праўда ў тым, што сайт «Зьвязды» не дае ніякіх вынікаў увогуле, тэксты зь яго папросту не індэксуюцца.

Праўда, нельга не адзначыць, што каб захаваць кірылічна-лацінічны балянс, «Зьвязда» па-магчымасьці набірае URLы кірыліцай. Вось, напрыклад, як па-зьвяздоўску выглядае ў праглядчыку скапіяваны лінк на nеtrаdiо.bу: xn--ntrdi-6ve6a7e.xn--b-cub.

Google ня дасьць зманіць: зьвяздоўская зараза, нябачная воку, няўмольна разносіцца па абсягах белнэту бяскрыўдным копі-пастам.
Так што засьцерагайся й трымай макрасы напагатове.

17.4.08

usio prosta

Увогуле, я думаю, выцясьненьне раварыстаў на ходнікі зьвязана з справаздачнасьцю.

ПДР Беларусі:

2.18. дорожно-транспортное происшествие - происшествие, совершенное с участием хотя бы одного находившегося в движении механического транспортного средства, в результате которого причинен вред жизни или здоровью физического лица, его имуществу либо имуществу юридического лица;

2.26. механическое транспортное средство - транспортное средство, приводимое в движение двигателем;


Калі з раварыстам здарыцца непрыемнасьць на праезнай частцы, то гэта ДТЗ, якое трапіць у статыстычныя справаздачы, і папсуе праграмныя паказальнікі.

То бо калі гаворыцца пра тое, што правілы пісаліся спэцыялістамі з статыстыкай на руках, гэтаму няцяжка даць веры. Вось толькі статыстыка была аднабаковая.

І ўрэшце пешаходаў ды й раварыстаў проста падставілі. Прэч з дарогі, прэч з статыстычных справаздач, і хоць паперадавіцеся там на ходніках.

Калі ж раварыст саб’е пешахода, то той, хоць і атрымае сінякі, чэрапна-мазгавыя ды іншыя траўмы, але ж пра гэта… ніхто не даведаецца.

Вось чаму я ня веру ў пэрспэктыву легалізацыі раварыстаў на праезнай частцы.

16.4.08

<br>yliovičy

Шыкоўная гразішча ў Брылёвічах нарэшце пасохла й ператварылася ў шыкоўную пылішчу.
І я нават ня ведаю, што лепей — буксаваць у твані ці ехаць з заплюшчанымі вачыма праз пыльны вецер.

Хутка споўніцца год як пачалі рабіць пешаходную дарожку ў 50 мэтраў ад курасоўшчынскай станцыі да першай брылёўшчынскай бэтонкі. Сьцежка праз поле двухгадовай даўнасьці была куды зручнейшая.

На ўезьдзе зь Дзяржынкі паставілі дзядка ў ватніку ды з шлагбаўмам. Цікава, каб праехаць да свайго пылішчнага жылішча яму трэба прапіску паказваць, ці ордэр?

Ходнікі ад Ясеніна да заселеных ужо дамоў ужо вось як паўгоду ў зародкавым стане.

Мае віншаваньні навасёлам сацыяльнага жытла.

Не ўваліцеся там куды.

з.ы.: зрэшты, віцебскія Юга засялілі ў маім далёкім дзяцінстве, а дарогу ў раёне давялі да ладу толькі летась. Гадоў 15-20 мінула, каб не зманіць.

AAA

Сыстэма пешаходных сьветлафораў у Віцебску, вядома, па-за канкурэнцыяй.

Але на другім месцы ганарова трымаецца сыстэма шапікаў. Віцебскія чыноўнікі запабежліва змалпавалі менскія замашкі й турнулі іх з цэнтру. Тыя нягеглыя скрыні, якія засталіся на ўскраінах, гандлююць толькі жрачкай і бухлом.

І задача знайсьці 2 батарэйкі ААА, калі набліжаецца цемра, а ты бяз задняга сьвятла, становіцца проста невырашальнай. Гэта бесіць.

Асабліва калі ведаеш, што шапік з батарэйкамі быў, а яго скалупнулі. Проста каб скалупнуць. Дарагія мае віцьбічы, шапікі хоць неяк закрывалі занядбанасьць зжортага славянкай гораду, дзе ўсё, што не трапляе на маршрут Алы Барысаўны і Аляксандра Рыгоравіча, зьвяргаецца ў вечны праклён. Нават на эдэмскіх Югах, нават на слаўным праспэкце Будаўнікоў ходнікі — мярзотнае балота імя недавукаў-архітэктараў.

Менскія велазамарочкі кшталту задужа высокіх бардзюраў ды, страшна казаць, веладарожак, у Віцебску ўспрымаюцца як сьмелае фэнтэзі. Тут не ўваліцца ў люк на Карлымарлы і не ўляпіцца ў слуп на цёмнай вуліцы ўжо вялікі шанцунак.

urok gieagrafiji

Esquire у красавіцкім нумары раіць схадзіць на футбол на стадыён Дынама.

У футболе я ня надта разьбіраюся, але стадыён дакладна менскі, яшчэ з аранжавымі тэлефоннымі будачкамі ў нішы з боку Кастрычніцкай вуліцы.

Рэдакцыя Esquire’а таксама, выглядае, футболам ня надта пераймаецца, што радуе.

А можа, проста наш стадыён такі ўвесь зь сябе фотагенічны для глянцавых патрэбаў.

14.4.08

віцебскі дождж зьеў да жалезьзя ўсе дзьве пары тармазных калодак.

Калі я ўжо пабачу Цылінскую ў салатавай камізэльцы?


Фота — Натальля Партоліна, «Народныя навіны Віцебска»

в1ц3бскія бáгí

калі кладзешся ў гадзіну, а ўстаеш у пяць, сон праходзіць незаўважна.
у сэнсе, як і не было.
хаця не — эфэкт як быццам праспаны час мінусуецца ад непраспанага ўчорашняга.
інакш кажучы, устаючы з ложку, я адчуваў сябе на ўсе сто ў віцебску.
таму адгадка на пытаньне, што zууміць у маёй галаве, была ўзятая проста, дастаткова было прытармазіць кліпавую нарэзку карусельнага мільгаценьня віцебску перад вачыма, каб пабачыць, як за чарговай падваротняй зьнікае край задняй пакрышкі — (нядоўга ёй засталося, хе-хе) — гэтага самага zooма, які zoomіць у маёй галаве. у графе «час» — 5:12.

але я ня ў віцебску і я не на ровары.
слова «ровар» абудзіла ад сну пятую кропку (ня блытаць з 5-м КП), якая тут жа паслала галаве сыгнал, што памятае віцебск ня горай за яе, і што шлем ёй, дарэчы, сёньня не спатрэбіцца, бо — баста! — зьмена катэгорыі! У пошуках антытралейбусных аргумэнтаў падняў красовак. зьнізу засталася чысьцюткая віцебская лужына. аўтаматычна паправіў на руках няісныя велапальчаткі і пайшоў шукаць талёнчыкі.

увогуле, віцебскія багі сустрэлі zoomа прыхільна, і я спадзяваўся іх не падвесьці й паказаць усё як заўсёды ў найлепшым выглядзе, нам ажно запалілі летняе сонца насуперак штармавому папярэджаньню. ну але нават самым добрым багам, як нашы віцебскія, не спадабаецца, калі ім адразу палезуць у зад(зьвіньне) ды іншыя інтымныя месцы.

дзе-нідзе два чалавекі з двума роварамі стваралі ўражаньне такога натоўпу й масавасьці, што неба, здавалася, абрынецца, як і ўсё, што ўжо абрынулася навокал і прагна фоткалася ў маніякальную zoomаву калекцыю мастацкай глухамані.

пракол zoomавай пакрышкі з боку вобаду, ну то бо ў месцы, дзе пракол немагчымы ў прынцыпе, мусіў бы навесьці нас на містычныя думкі, але гэта не дапамагло. нават першы бачаны мной выбух ровара ля стратэгічнага аб'екта абудзіў горных сабак, але не спыніў настырнага госьця. так што багам не заставалася выбару:

нас папросту замачылі, з асаблівым цынізмам і лютасьцю.

калі на небе напоўніцу адкручаныя краны зь сіняй пімпачакай, віцебская сыстэма сьветлафораў на пераходах становіцца канцэнтрацыяй сусьветнай нянавісьці.

апошняй падлянкай віцебскіх багоў была правадніца з рулеткай. калі б у яе была пілка па мэтале, яна б з гатоўнасьцю абтачыла мой гібрыд да памераў BMX. каб з запасам.

калі мы звалілі, горад уздыхнуў з палёгкай і пакрыўся сьнегам.

з.ы: загружаючы ровар на трэція паліцы, зрушыў магніт. велакомп дагэтуль паказвае віцебскую статыстыку пад сотню км зь сярэдняй хуткасьцю 9,8 км/г. самая марудная, самая крывая, і самая крутая (найперш у геамэтрычным сэнсе) паездачка. трэба будзе заўтра праверыць, ці не развучыўся я езьдзіць роўна, калі 5-ы КП ня будзе супраць.

з.з.ы: ці перажывуць наіўныя віцебскія багі гэты травень, я ня ведаю.

наўздагон: удзельнікам Адрыву можна быць спакойнымі — віцебскія багі вылілі на нас з zoomам паўтарамесячныя запасы вады =).

У Віцебскай вобласці ўсю раніцу ішоў мокры снег з дажджом. Лівень не спыняўся ўжо больш за суткі. У рэгіёне выпала паўтарамесячная норма ападкаў. Парывы ветру дасягалі 19 метраў за секунду. (БТ, 14 красавіка, 12:09)

10.4.08

нацыя на лічыльніку

С начала текущего года в Солигорске заметно сократилось количество пассажиров, пользующихся общественным транспортом. По словам Владимира Алешко, заместителя директора Солигорского автопарка по перевозкам, число пассажиров в среднем за месяц уменьшилось примерно на 8-10 тысяч человек. “Это обстоятельство, скорее всего, связано с отменой льгот многим категориям граждан, но оно не сильно отразилось на результатах хозяйственной деятельности предприятия.

У Магілёўскай вобласці раней за ўсіх сур’ёзна заняліся ўстаноўкай лічыльнікаў вады ў Бабруйску. Напярэдадні кампаніі там ужо вырашылі будаваць новую свідравіну, бо гораду не хапала вады. А цяпер пайшла такая эканомія, што не толькі адпала неабходнасць будаваць — а можна ставіць у рэзерв некаторыя з тых, якія працуюць. Пра гэта паведаміла абласное ўпраўленне ЖКГ.


Адна знаёмая, даведаўшыся, колькі ў нас набягае кубоў, пералякана-заклапочана сказала: «А-а-а, вы, відаць, кожны дзень мыецеся».

Гэта пацьвердзіла мае даўнія падазрэньні пра тое, што ў раптоўным таленце эканоміі беларусаў ня ўсё чыста.

Мала таго, мы яшчэ і унітаз змываем пасьля кожнага падыходу. Мала таго, мы яшчэ мыем бялізну кожны тыдзень, а велатранты ды шкарпэткі дык яшчэ часьцей.
А, яшчэ і кветкі паліваем!

Я ня быў у Салігорску, мо там горад на тры прыпынкі. Калі ж не, то дужа цікава, куды зашыліся гэтыя 10000/25=400 чалавек? На дарогі выехалі сотні новых ровараў? Натоўпы смурных працаўнікоў штодня чэшуць пехам па ходніках ды ўзбочынах дарог да сваёй працы, якая не дазваляе ім купіць квіток на гарадзкі аўтобус, ужо ня кажучы пра прыгарадны? Ці гэта чыста дзеля эканоміі — ня езьдзіць, ня мыцца, лішне не варушыцца?
Добра, што не прыдумалі шчэ лічыльнікаў на паветра. Хаця думаю, і тут бы прыстасаваліся дыхаць радзей. Кажуць, гэта нават карысна.

калі сеў на лісапед, не забудзься пісталет

сёньня нейкая манія ў аўтамабілістаў аб’яжджаць і спыняцца перад аб’ектам, які рухаецца з хуткасьцю 30 км/г на сьліках па мокрым асфальце.
брыдка лаяўся.

9.4.08

Raźvitańnie z Rylaŭščynaj






«…Не может деревня Дружба располагаться по проспекту Дзержинского. Ее нужно однозначно сносить», — старшыня камітэту архітэктуры й горадабудаўніцтва Менгарвыканкаму Віктар Нікіцін.

8.4.08

JJ

Запісаў у падарунак дыск Яраслава Еўдакімава.

Паставіў у прайгравач на праверку, і тут раптам як нахлыне!..

Ёлы-палы, як даўно май сабвуфэр ня чуў Голасу, проста адчувалася, як ён заводзіўся ў кайфе ад гэтага ...., а-а-а-а-а-а-А-А-А-А-А-А-А-а-а-а-а--а--А-А-А-А!-А!!-А!!!-А!!!!!!!!!-!-!--!---!.

Ёлы-палы, былі часы, калі людзі сьпявалі без дапамогі кампутараў.

Ёлы-палы, былі часы, калі словы мелі сэнс, калі паэзія была песьняй, а не сама па сабе недзе ў склепе.

....не, вы толькі паслухайце: до------------ождь голубо-----------о--------й..... множны катарсіс (ці як гэта па-сучаснаму) за 5 хвілін.

Ёлы-палы, былі часы, калі ўменьне сьпяваць нешта значыла.

(Ну але без саплей — «вузкакарпаратыўная» аднадзёнка «Міні-футбол» (ото назва!) таксама з тых часоў.)

Па мне, беларускі пэрыяд творчасьці Еўдакімава — залаты час і для яго, і для беларускай эстрады.

Ён сьпяваў найлепшыя песьні і сьпяваў іх найлепш. Дастаткова параўнаць «Палыновую ростань» у ягоным і не ў ягоным выкананьні.

Гэта пры тым, што белэстрада ў цэлым пакідала ўражаньне канвэернай вытворчасьці танных падзелак на файныя або ня вельмі вершы, асабліва крыўдна, калі на файныя, ясны перац. Даходзіла да таго, што браўся «Вянок» Багдановіча і ўвесь клаўся на музыку, і Афанасьева з усім аркестрам Фін Бер Га ляніва млявілі «Пагоню».

Але былі й фэнамэнальныя сполахі, учыстую забытыя, але вартыя як мінімум трыб’юту і ратацыі на радыё «Дыска-Бела» як максымум. Усе вядомыя мне беларускія песьні Еўдакімава — акурат такія сполахі. На ўкраінскай мове я нічога нават блізка ў яго ня чуў. На расейскай ёсьць «И пока на земле существует любовь». І тут няма чаго казаць, толькі разьвесьці рукі й паставіць помнік, бо ідэал і клясыка. Але правалы і поўная фігня — таксама па-расейску.

Хаця хто перасьпявае еўдакімаўскую «Зачарованую», дзе знайсьці голас?

Сёньня ў Еўдакімава ў суме не набярэцца й 500 праслухоўваньняў на Last.fm’e.

Тут бы час зажурыцца, але ў Трыо «Рамонак» з гітом стагодзьдзя «На мяжы растаньняў і сустрэч» праслухоўваньні ўсяго 2.

І таму нічога гэта ня значыць. Проста нашыя скарбы ляжаць у розных аўдыёархівах, прычым почасту не далей за Койданава ці нават вуліцу Філімонава.

І каб адшукаць забытыя пярлінкі, не абвязкова зарывацца ў туманнае літвінства ці балтыйства. Куча неразграбанага зусім побач.

Сэрыя залатых гітоў 70-90-х яшчэ чакае свайго выдаўца, свайго трыб’юту, свайго хай не FM, хай інэт-радыя.

У адным з сваіх інтэрвію Еўдакімаў сказаў, што Юшчанка запрашаў яго пасяліцца на Крэшчаціку. Ня ведаю, ці прыняў тую прапанову сьпявак. Але спадзяюся прычакаць такой улады, якая б пераманіла Еўдакімава на Скарынаўскі праспэкт. Ну і беларускамоўнага альбому ад сьпевака спадзяюся прычакаць таксама.

noname

u tarmaznyja kalodki-noname z šapika na Brylieŭskaj byŭ zatočany kavalak žalieza 2x3x1 mm.
pastaviŭ, nazyvajecca, novy vobad…

аць-яць

б’юцца рыбай аб град цені гораду, парасоны да зораў ляцяць,
рот раскрыеш і шчокі пунсовыя надзімаюцца і лапацяць
позы вытварыўшы суіцыдныя чарвякі па сталіцы ляжаць
разумею цяпер чаму з выраю жураўлі на палесьсе ляцяць

5.4.08

Найпаўнейшая прыватная хвалялоўка. Лета-2008

Расклад кароткахвалевага вяшчаньня па-беларуску, расейску, украінску, польску і крыху ангельску.

( MDI, 55 Kb )
( PDF, 65 Kb )


У хвалялоўку злоўленыя: BRITISH BROADCASTING CORPORATION, RADIO BULGARIA, RADIO STATION BELARUS, RADIO CANADA INTERNATIONAL, CHINA RADIO INTERNATIONAL, RADIO PRAGUE, DEUTSCHE WELLE, RADIO FRANCE INTERNATIONALE, VOICE OF IRAN, NHK RADIO JAPAN, KBS WORLD RADIO (SOUTH KOREA), VOICE OF MONGOLIA, POLISH RADIO EXTERNAL SERVICE, BELARUSAN RADIO RACYJA, RADIO FREE EUROPE/RADIO LIBERTY, RADIO ROMANIA INTERNATIONAL, VOICE OF RUSSIA, RADIO SLOVAKIA INTERNATIONAL, INTERNATIONAL RADIO OF SERBIA, RADIO SWEDEN INTERNATIONAL, RADIO TAIWAN INTERNATIONAL, RADIO UKRAINE INTERNATIONAL, VATICAN RADIO, VOICE OF AMERICA.

/) — першая палова гадзіны, (/ — другая палова гадзіны

UTC+3 (BLR)RADIO_LANGUAGE kHz (/time\) [days of week, 1=Monday]       +remarkable FM programs in Miensk
00:00 — 01:00KUĹTURA-FM 102,9[5] EqualizerUNISTAR-FM 99,5[5] Caffein
RADIUS-FM 103,7[6, 7] Night Fever

MINSK-FM 92,4 — [2] Locomotive, [7] Massa Brutto
01:00 — 02:00UKR_U 7510BY_R 7360 7390 7105
02:00 — 03:00
03:00 — 04:00DW_R 6180 11865 17865UKR_U 7530
04:00 — 05:00DW_R 6115 9685
05:00 — 06:00BBC_R 5965 6130 7265 /)
DW_R 15450
UKR_U 7530VA_R 6185 7335 9645 (/
06:00 — 07:00BBC_R 5875 5955 7245 9450
RL_B 5925 7115
RL_R 6105 7155 7175 15470
DW_R 11780 15450
UKR_U 7530
BG_R 7200 9400
VA_U 6185 7335 /)
VA_B 6185 7335 (:20/:40)
07:00 — 08:00RL_B 5925 7115
RL_R 6105 7175 9520 9760
BBC_R 5955 7245 9450 11875
DW_B 15205 /)
BBC_E 9410 15565
DW_R 5910 9545 13780
RO_R 7190 9555 (/
CZ_R 9445 11600 /)
VA_P 4005 5965 7520 /)
CN_R 15445
JP_R 9825 (/
UKR_U 7530
08:00 — 09:00DW_R 5910 9545 13780/)
RL_R 9520 9760 12005 17560
BBC_E 9410 15565
CN_R 15665
IR_R 9855 13750 /)
BG_R 7200 9400
AUTORADIO-FM 105,1[3] Kalia Rocku
09:00 — 10:00RL_R 9520 9760 12005 17560UKR_U 9945VA_U 9850 11740 (9:15[7])
10:00 — 11:00RL_R 11700 12005 15535 17730UKR_U 9945AUTORADIO-FM  105,1[5] Kalia Rocku
UNISTAR-FM 99,5[7] Jazz Club
11:00 — 12:00RL_R 11700 15535 17730PL_P 11915 11995 (/CN_R 15360
12:00 — 13:00RL_R 11700 15535 17730CN_R 15665AUTORADIO-FM 105,1
[7] Prostyja slovy
13:00 — 14:00RL_R 11700 15130 17730 21530BG_R 11600 13600 (/UKR_U 11550
14:00 — 15:00RL_R 11700 15130 17730 21530
PL_R 13745 13840 (/
JP_R 11710 (/
CZ_R 11665 15710 (/
TW_R 11985
BY_B 7360 7390
AUTORADIO-FM  105,1
[5] Prostyja slovy,
[2, 5] Kalia Rocku
15:00 — 16:00RL_R 11700 15130 15565 17730
SWE_R 15525 /)
VA_R 9695 13750 (/
CN_R 9685 17575
BY_B 7360 7390
UKR_U 11550
16:00 — 17:00VOA_R 11725 15120 15205 17730 /)
FR_R 15160 15345 17805/)
PL_B 9440 11975 (/
PL_P 9670 (/
SK_R 7345 9440 /)
SWE_R 12075 /)
TR_R 13660
PL_R 11835 13800 /)
RU_R 7440 9480 9750
UKR_U 7530
BY_B 7360 7390
RACYJA 7565 (/
17:00 — 18:00BBC_R 5920 7115 7325 9625
RL_R 9530 11725 11735 11880 15565
DW_R 11915 15420 15620 15700
PL_B 9440 11975 /)
PL_P 9670 /)
PL_U 11755 (/
CZ_R 7345 13580 (/
BY_R 7360 7390
RU_R 7440 9480
SWE_R 11590 /)
BG_R 7200 9400 11700
PL_R 11955 /)
UKR_U 7530
VA_P 5885 7250 9645 /)
IR_R 9900 9580 7160 6145 (/
RACYJA 7565
TW_R 15225
AUTORADIO-FM  105,1[7] Kalia Rocku
18:00 — 19:00BBC_R 5920 5990 7115 7325 (7335(/ [6,7])
RL_B 7180 9725
RL_R 9530 11625 11725 15255
DW_R 15420 15620 15690
FR_R 13630 15160 15345 /)
CA_R 11935 15325 /)
PL_U 9440 11800 /)
RO_U 7210 /)
RO_R 7235 9595
IR_R 9900 9580 6145 /)
SK_R 7345 9535 /)
CN_R 11790 13860
RU_R 7440 9480
BY_R 7360 7390
UKR_U 7530
RACYJA 7565
19:00 — 20:00BBC_R 5920 5990 7115 7325
RL_B 7180 9725
RL_R 7270 9445 9520 9530
DW_R 9715 11915
PL_B 9670 /)
CA_R 11935 15325 /)
BG_R 7200 9400
VA_R 9585 11715 15185 (:15)
VA_U 9585 11715 (:40)
CN_R 11875 13655 13860
SWE_R 7485 (/
RU_R 7440 9480
BY_P 7360 7390
UKR_U 7530
RACYJA 7565 /)
UNISTAR-FM 99,5Viečar na Unistar
AUTORADIO-FM  105,1
[6] Prostyja slovy
20:00 — 21:00BBC_R 5920 5990 7105 7325 [6,7]
DW_R 9715 11915 15620
PL_B 9670
VOA_R 6105 7220 9520 11805 /) [1-5]
VOA_R 11725 15120 15205 17730 /)[6,7]
SK_R 5920 7345 (/
SWE_B 6065 (/ [1,2,6,7]
CA_U 5850
RO_U 6135 /)
TR_R 9840
BY_P 7360 7390 7105
RU_R 7440 9480
VA_B 9585 11715 /)
CN_R 7105 11875 13655
TW_R 7315, 11705
BBC_E 6195 13865
21:00 — 22:00BBC_R 5920 5990 7105 7325 [6,7]
RL_B 6050 7115
SWE_R 6065 (/
DW_R 9715 9885 1885
VOA_R 6105 7220 9520 11805 /)
FR_R 9805 11670
PL_R 6140 /)
PL_U 6145 6175 (/
CZ_R 5840 /)
SRB_R 6100 7200 /)
BG_R 5900 9400
JP_R 11970 /)
IR_R 7235 6205
KR_R 15360
CN_R 7190 9535 9765
BBC_E 6195 13865
VA_P 4005 5885 7250 9645
RU_R 7440 9480
UKR_U 7490
UNISTAR-FM 99,5 — [1] Jazz Club,
[4] Novaja Ziamlia, [6] Uptempo
AUTORADIO-FM  105,1[4] Kalia Rocku
22:00 — 23:00BBC_R 5955 5990 7105 7325 [6,7]
RL_B 7115 9750
RL_R 7220 9465 9585
DW_R 9715 9885 1885
PL_P 5975 7135
PL_R 6050 /)
PL_U 6175 /)
CN_R 7255 9525
RO_U 5910 7210 /)
SWE_R 6065 (/
IR_R 7370 3985 (/
MN_R 9720 12085 /)
RU_R 5940 7290 11630
UNISTAR-FM 99,5 — [5] Uptempo
PILOT-FM  101,2[4] Club Radio
23:00 — 24:00RL_B 7115 9750
RL_R 7285 9465
VOA_U 7145 9585 /)
VA_R 7135 9610
UKR_U 7490
CN_P 6020 6145 7150
RU_R 6105 7120 6105 9795
PILOT-FM  101,2[4] Club Radio
MINSK-FM 92,4 — [6] Midnight Jazz
RADIUS-FM 103,7[5, 6] Night Fever
NAJPAŬNIEJŠAJA PRYVATNAJA CHVALIALOŬKA NPX 5.2008s

З кароткіх хваляў зьнікла ўкраінскамоўная «Нямецкая хваля».
Шчэ раней сышлі ў незацугляны FM «Свабода» і «BBC».

Дэмакратыя — найлепшая глушылка.

UPD:
Хаця не, зманіў.

Международное радио Китая приглашает специалистов с украинским языком

В связи с развитием нашей службы нам требуются активные, умеющие работать в коллективе, дисциплинированные, имеющие опыт работы на радио и с интернетом, специалисты со знанием украинского языка.


Мо, і радыё Ірану схамянецца?

učora u hadzinu pik ad Chmialieŭskaha jechaŭ pobač ź milicejskim uazikam
vyjšla heta vypadkova, alie duža zabaŭna, asabliva z ulikam taho, što ad Umanskaj da Kasmanaŭtaŭ jon ciahnuŭsia niedzie zzadu.

spadziajusia, hetaja vypadkovaja prezentacyja pad nazvaj “Rovar — heta chutka, abo čamu ravarystaŭ nieĺha vyhaniać na chodniki” nie prajšla dlia majich spadarožnikaŭ namarna.

siaredniaja chutkaść 22 km/h

3.4.08

generation Y

сьлінґамамы і сьлікататы

z dobrym rovaram nie pachudzieješ

2.4.08

nieĺha adkladać nalieta toje, što možna zrabić siolieta.
voś paŭhoda ŭžo dakaraju siabie, što nia sfotkaŭ nadziva maliaŭničy apošni kupaĺny sezon u Rylaŭščynie

rovar reinkarnavaŭsia ŭ žarabca

1.4.08

катарсіс і мышкарсіс

я хачу далучыцца да ўсеагульнай жалобы па 52 тысячах няшчасных куранятак, якія трагічна згарэлі на птушкафабрыцы.
якая недарэчная, заўчасная сьмерць! яны ж нічога ў жыцьці не пасьпелі пабачыць: ні фасоўшчыцы, ні вакуумнай упакоўкі, ні лядоўні, ні мікрахвалеўкі.
яны здохлі, а мы ж маглі іх цывілізавана зжэрці.
затуманілася сонца, забурчэў страўнік, апусьціўся хвост у сабакі, якому не дастанецца абсьліненых гаспадаром костачак.
таму — у фаташоп!, у ютуб! у топ! бо чалавек тым і адрозьніваецца ад кошкі, што шкадуе мышку — есьць, а шкадуе.
хоць застаецца яшчэ надзея, што гэта была акцыя самаспаленьня адчайных жаўтароцікаў у знак пратэсту супраць нялюдзкіх(!) умоў існаваньня.
як гэта катарсічна!

rovar — na reinkarnacyji