У мяне адно пытаньне: калі на пл. Незаленіна паставяць урэшце да цюбяцеек шапіто? А там — вячэрняе шоў па накіраваньні прафсаюзаў да колікаў у жывоціках пра наклад «Выкіпэдыі», зьмест часопісу «Археа», расьцісканьне мікраскапічных тарашканаў гулівернымі Наркамаўцамі.
Пад занавес — акрабатычны трук зь пераводам Вікіпэдыі на Здановічаўку, спэцыяльным, відаць, Вірусам, распрацаваным у падземных Сутарэньнях Нацыянальнай Бібліятэкі.
Адстрэл тых, хто сьмяяўся зь мяккімі знакамі спэцыяльнымі лязэрамі проста на выхадзе.
Беларуская мова, адна ў розных правапісах і графіках, драбніцца слабакамі на кавалкі. Болей яны ня могуць пацягнуць. Тупасьць, лянота і абмежаванасьць узводзяцца ў ранг закону. За няўменьне выдаваць тупога, лайдака й дурня ўводзіцца кара. Клясычны правапіс становіцца забароненым сьцягам. Ладны кавалак моўнай спадчыны бярэцца й выкідаецца сьвіньням. Камісары, ясны пень, абламаюцца, а вось памяць пра іх застанецца.
Ну і нарэшце, хацелася б ведаць, колькі дадуць Здановічу за пісаньне лацінскімі «і» ў кірылічным тэксьце?
13.5.08
даві тарашканаў!
а 09:30
cetliki bielaruščyna, padšyŭka, tutejšaść, zoo
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment