16.5.08

дызайн, цвай, драй


«Вэлком» правёў рэбрэндзінг, які даказвае, што ўсё геніяльнае — простае аж да незразумеласьці, што да чаго і навошта.

Трошку, праўда, ніякавата, што ўсё геніяльнае яшчэ і адно на адно падобнае, то квадратаяйкі на яйкаквадраты, то натакрылы на крылынаты, то аранжавыя квадрацікі на памаранчавыя прастакутнікі.

Перш чым вызначыцца, ці падобнга гэта на плягіят, трэба вырашыць, колькі літар трэба пераставіць у Купалы, каб выйшаў Колас.

1 comment:

Shtolik said...

колеры такія жа як і ў прыёрбанка.
аўстрыякі...