На абсалютна пустой аўтастанцыі ў Смалявічах на выгляд ці то фотаапарата, ці то жывога чалавека выбегла жанчынка ў чырвоным і назойліва пасунулася ў кадар.
— Ці можна вас на хвілінку?
— Ну, калі ласка…
— А што вы тут робіце?
— Фатаграфую.
— А навошта?
— …?
— Ну, проста, разумееце, у нас тут каса…
— І?..
— Ну можа вы што такое, дык каб ведалі, што мы можам каго выклікаць…
— Па-вашаму, рабаўнікі ходзяць у роварным шлеме і з фотаапаратам?
— Не ну ведаеце, ходзіць чалавек па тэрыторыі…
— І што?
— А у нас каса. Разумееце?
— Не разумею. Ну але хачу вас заспакоіць. Аўтастанцыя — гэта ж такая смалявіцкая…
— Дастапрымечацельнасьць?
— Да, дастапрымечацельнасьць…
— Ну, глядзіце…
Цётачка, недаверліва азіраючыся, паклыпала назад да сваёй пакінутай немавед на каго касы.
Я паспрабаваў яшчэ пару хвіль спасьцігнуць глыбіні нашынскай маразматычнай падазронасьці, але плюнуў ды паехаў далей.
No comments:
Post a Comment