29.5.08

Mosar. Inšy rakurs

былі ў Мосары.
на словах ён лепшы, чым насамрэч.
з словамі заўсёды так.
трэба менш слухаць і браць да веры.
а то выходзіць, як расказанае кіно.

ля сьвятое крыніцы ў канцы алеі цьвярозасьці ў сажалцы плаваюць чатыры пляшкі ад гарэлкі.
а я шчыра верыў, што ксёндз Булька задушыў зялёнага зьмія ў асобна ўзятай мясцовасьці.

да канца самое алеі дайсьці не ўдалося — цэмэнтная дарожка скончылася за колькі мэтраў да скульптуры непралазнай гліністай гразёй.

мосарскі цуд крохкі і малабюджэтны. І ўсё ж файна, што ёсьць на нашай зямлі імпэтныя людзі.
хоць міліцэйскія паўнамоцтвы я ім усё ж бы не даваў.

народу ў правінцыі застаецца выбар між дзьвюма канцамі алеі цьвярозасьці.
з аднаго боку цацачны касьцёл, з другога — пляшкі ад гарэлкі.


 
 
 
 

Posted by Picasa



Ну і троху паштовачак:



далей »»

No comments: