20.5.08

інвэнтарныя рабяты

Пасьля нядзельнага закрытага велапрабегу па Менску, чародкі раварыстаў з звышгабарытнымі сьцягамі ды ў нездаровай бліскучай чырвона-зялёнай вопратцы на нясьпешлівых даросьліках блукалі па Менску шчэ ў панядзелак па абедзе.

На хуктасьці 13 км/г хлопчыкі й дзяўчынкі ў аднолькавых кепачках замест шлемаў зусім па КМ-аўску зладзілі затор ля Дому быту на Маскоўскай.

А другая неэрґанамічная чародка, чамусьці, паехала пад мост.

Вось цікава, даросьлікі таксама казённыя?..

No comments: