15.12.11

Беларус школьнага веку ва ўсе часы быў цьвёрда перакананы, што ўсе аўтары з падручніка — даўно мерцьвякі.

11.10.11

flanelievy dopis

U Miensku prykmiety chutkaj zimy svojeasablivyja. Ščymlivaje pačućcio chutkich dubaroŭ, zaniapadu hazonaŭ, zanosaŭ na darohach, balaklavy na vušach i paĺčatak na rukach, jakimi niazručna dastavać nasoŭku ź vielaštanoŭ, prychodzić, kali zapaĺvajucca na paŭnieba parniki na Parnikovaj dy pad Šabanami.

Jašče ŭ vieraśni ja chacieŭ zapytacca ŭ mienharvy-kankanu, čamu ŭ kancy Ѣ-padobnaj vulicy Makajonka nie praduhliedžany lichtary, a ŭ kastryčniku ŭsio stala na svaje miescy. Parniki razharelisia, jak uschod zalacistajejasnaje ranicy, i možna vykopvać i zvozić u novy ahraharadok usie lichtarni ad Chvilimonava da Zaparoskaj ploščy, jakoj nasamreč nie isnuje (nia vieryš — pravier).

U daroslym vieku (slaviency, darečy, charaktaryzujuć daroslaść boĺš dakladna — odrasli), dyk voś u adroslym vieku samaje skladanaje ŭnikać paznańnia. Jechać ad zaryva da zaryva pa Miensku bylo viesialiej, kali nia viedaŭ, što heta za jano. Choć bielaruskaja padśviadomaść takaja, što navat u samych śmielych fantazijach zdaješ sabie spravazdaču, što cud, chutčej za ŭsio, akažacca jakoj-niebudź pamidornaj padśvietkaj.

Hetym lietam ja zrabiŭ važnaje adkryćcio: Bielaruś — paŭnočnaja kraina. Ja narešcie zapomniŭ, što tut chaladryha ad kastryčnika da krasavika, alie nie mahu admović sabie ŭ zadavaĺnieńni kožny raz ździŭliacca. I sprabuju huliacca ŭ viasnu. Viasnoj +6 — heta ličy što śviata. Adno što batarei jašče hrejuć.

20.9.11

źmiena krajavidu. stary miensk





New Aŭtaz



Пад плошчай Незалежнасьці пабачыў праект адбудовы Аўтаза пасьля прамога трапляньня атамнай бомбы патэнцыйнага праціўніка.

Бежавым колерам — тое, што застанецца зь цяперашніх часоў. Карычневым — хайтэк. Белым, відаць, нешта прасьцейшае.

А шкада раёнчыка, прыгожы быў.

Вось так панараджаліся маладыя архітэктары ў спальных гетах якіх Малінавак, пасканчалі ўнівэры і аднойчы ўпершыню прыехалі ў непрэстыжны Заводзкі раён. А тут суцэльны непарадак. Дамы ніжэйшыя за 12 паверхаў, нейкія дрэвы растуць з калючкамі цэлымі кварталамі, хвоі, здаецца, завуцца, ці яшчэ якое слова непрыстойнае.

І давай, значыцца, прыводзіць усё ў «адпаведны сталіцы выгляд». Нізкія дамы спляжыць, прыватны сэктар найперш, прывесьці ўсё да ўзору Сухарава 1990 году, каб гразь ды гліна. От тады можна працаваць.

А гэты хвойнік ля «Магілёўскай» — зусім дзікунства. Лес ля мэтра, ну куды гэта варта! Трэба прарадзіць яго якімі кручанымі гмахамі, і абавязкова ўтачыць царквень. А хвоі — хвоі хай на Байкале растуць.

Зрэшты, што Аўтаз. На Ляхаўцы з Асмалоўкай архітэктура ў трацілавым эквіваленце такая, што ўвогуле жывога месца не застанецца.

8.9.11

MOF


Няма для вуха панэльнага менчука страшнейшых слоў за Шабаны і, баранібог, Паўночны пасёлак.

Што месьціцца між Шабанамі й Паўночным пасёлкам, сходу адкажа і ня кожны жыхар тых мясьцінаў: піўзаводзік, мэтрадэпо ды менская фабрыка гародніны. А што ў гэтай прамзоне шчэ ё жыцьцё, доўгі час было таямніцай і для мяне.

Пасёлак менскай гародніннай фабрыкі, ці скарочана ад расейскай — МОФ, цяпер фармальна адносіцца да Вялікага Сьціклева, вуліцы Фабрычнай.



Колькі разоў праяжджаў я міма гэтай шыльды, але нават і думкі не было збочыць у гэтае, як мне здавалася, чэрава прамзоны. Але адразу за паваротам зьяўляецца ўхутаны зелянінай катэдж. Дзеля гэтай зеляніны, калі не прыглядацца, пасёлак можна праехаць, не заўважыўшы.



Дзіўны гэты пасёлак. З аднаго боку — гета, абнесенае з усіх бакоў бэтоннымі платамі прадпрыемстваў, але павернешся да палісаднікаў — райскі куток з пышнай зелянінай, якой няма ані ў горадзе, ані ў суседніх Сьціклеве з Трасьцянцом.











Дабірацца ў пасёлак проста — трэба выйсьці на кальцавую ў раёне Магілёўскай станцыі і застопіць фуру на піўзавод.

Або даехаць да прыпынка Малочны камбінат — і там усяго кілямэтар з гакам па сьцежачцы, заціснутай між двух высокіх платоў. Найбольшае задавальненьне ад падарожжа, думаю, дасягаецца ў цёмны час сутак.





Зрэшты, дарога цераз пасёлак — выдатны безмашынны роварны маршрут, толькі незразумела, куды і навошта.

Сьцежка прыводзіць да квартала шматпавярховікаў. Тут ужо пад бокам Партызанскі праспэкт. Але калі верыць мапам, гэта ня Менск, а Вялікае Сьціклева, вуліца Маладзёжная. Таксама аскепак МОФа.





Што да менскай фабрыкі гародніны, то яна цьвіце і пахне (хоць трактарны завод, трэба прызнаць, пахне куды мацней), сьвеціцца ўначы пуцяводным зарывам над Паўночным пасёлкам і нават мае сайт у дамэне at.tut.by.


На паездку натхніла падарожжа «Свабоды» «У МОФе мы пажыцьцёва закаваныя ў бэтон ды калючы дрот!»

noir

На вуліцы Хабараўскай (я ўжо маўчу пра Іркуцкую) за кожнымі весьніцамі сядзяць цыганы з дубальтоўкамі, вецер ганяе какаінавы пыл, уздоўж дарог стаяць сьцені не дайшоўшых да хаты менчукоў, карэнныя жыхары пасьля заходу сонца ператвараюцца ў ваўкалакаў і выюць з коміну ЦЭЦ. Ніколі ў жыцьці і ня думайце сяліцца ў гэтым нуары.

31.8.11

aha

Тапанімічны FAIL ад Дранько-Майсюка:


Пра вуліцу Уманскага хто б ведаў,
Ці паланіў бы гэты ўскрай душу,
Калі б не мы і не азартны ветах —
Адзін ліхтар на Брэсцкую шашу!

Дранько-Майсюк Леанід Васільевіч. «Стомленасць Парыжам».— Мн.: Маст. літ, 1995. — С.92

29.8.11

haŭbiec


зь відам на Дзьвіну

26.8.11

akkerman

А можа хто шчэ ня бачыў крэпасьці ў Белгарадзе-Днястроўскім?

24.8.11

эці маніпуляцыі з маслам і з трапкамі

Намесьнік міністра сельскай гаспадаркі Васіль Паўлоўскі: «Мы баімся многа завазіць, патаму што калбаса эта від прадукцыі, каторый імеет срок апрэдзелённый, і штобы не дзелаць эці маніпуляцыі з маслам і з трапкамі, мы жэ знаем, как эта ўсё дзелаецца…»

ШТО, ЯДРЫЦЬ-КАЛАЦІЦЬ, ДЗЕЛАЕЦЦА? Га? скажыця мне, бо я спаць не змагу будуць кашмары сьніцца! Бярэцца трапка, масла, каўбаса — і што? масьлянай трапкай шуруюць каўбасу? га?

17.8.11

avijapošta

У скрыню для бычкоў і жыровак пошта на літару Б зноўку ўкінула нешта Важнае. У гэтым нечым банк на літару Б, як водзіцца, патрабуе кроў з носу аплаціць нешта Незразумелае да пазаўчорашняга. Штэмпель адпраўкі — 11 жніўня, не ўяўляю, як яны пасьпелі за такі кароткі час управіцца. Гэта ж дзе Дзяржынскага, а дзе Ангарская! Хіба што авіяпоштай, Менск-1 — Ліпкі.

Увогуле ясны ж перац, што лісты цяпер ніхто на паперы не дасылае, таму як трапіць у рукі паштавікам якая шалёная капэрта, дык яны ўжо возяць яе па ўсіх вуліцах, чапляюць для яе да цягнікоў спэцвагоны і то ў Лынтупы яе, то ў Маларыту, і тады ўжо так і быць — закінуць адрасату ў скрыню, праз тыдзень які, не раней, каб той прасякнуўся важнасьцю і нялёгкай ды пакручастай іх працай. А банку на літару Б свая радасьць, можна ж які штраф выпісаць і таксама поштай адправіць, і пеню на штраф таксама поштай, і па выніках году аб’явіць пошце благадарнасьць і ўзнагародзіць яе абавязковай падпіскай работнікаў на газэту семдней.

16.8.11

Миколаїв


Ужо на вакзале становіцца зразумела, што Мікалаеў няпросты горад.


Старая камяніца з сарамлівым прыкрыцьцём білбордаў.




Мікалаеў city =)


Турыстычны цэнтар. Так званы БАМ (Бульвар адмірала Макарава)

Увогуле Миколаїв ня самы страшны горад на зямлі, хоць стараецца такім здавацца.

5.7.11

bielaruskaje

Зноў прабіла на глыбакадумства перад паліцай з парашкамі.

Калі, падумалася мне тамака, у 3 мэгабітах байхвлая знаходзіцца 0,5 мэгабіта інтэрнэта, то колькі пральнага парашка ў беларускім парашку? Колькі зубной пасты ў беларускай пасьце? Колькі сока ў беларускім соку?

Колькі ў купленым беларускім прадукце прадукта, а колькі беларускага?

Мо пара ўжо так і пісаць: прадаецца канал 3 магэбіты, у якія ўваходзіць паўмэгабіта інтэрнэта і 2,5 мэгабіта беларускага. Ня трэба ўдакладняць, чаго беларускага. Беларускага патрыятызму, напрыклад, ня важна. Для гэтага магнітная рамка і выдаецца, каб павесіў сябе на халадзільнік і глядзеў-ганарыўся, пакуль ютуб падгружаецца.

28.6.11

ruskija sa znakam jakaści

На вуліцы Куляшова павесілі такую вось шыльду.

З такім жа эфэктам народнаму паэту можна было кол у магілу ўваткнуць.

27.6.11

Тут якраз тыдзень мінуў, як я пагойсаў па наваполісу Мэгаполацку. Проста спаймаў нейк сябе на тым, што адразу пасьля адрываў хочацца альбо апошнімі словамі лаяцца, альбо размаўляць выклічнікамі, або ўсё разам, што ніяк ня можа лічыцца за асэнсаваньне ці справаздачу.

Што да асэнсаваньня, дык я во зараз чытаю заданьні пяты раз, і, ведаеш, усё новыя асэнсаваньні. Ня тое, што на лужку пасьля старту. Пакуль там асэнсоўваеш, дэдлайн сядзіць на багажніку ровара, рагоча і боўтае нагамі. Раздражняе і адцягвае ўвагу.

Але нейк нат з гэтым шкоднікам за сьпіной менавіта ў Наваполацку я знайшоў сваё адрываўскае шчасьце. Проста выехаў зь лесу, аблеплены камарамі і сьляпнямі, і вырашыў паехаць не карацейшай дарогай, а цікавейшай. Цераз усю прамзону. Улічваючы, што ў Наваполацку я з роварам першы раз за 30 гадоў, шанцаў пакалясіць па ёй у мяне ня так і шмат. А там пуста, бязьлюдна, ходзіць пусты трамвай і непадпісаныя прыпынкі. Ну й немаведама як занесеныя адрываўцы гойсаюць.

І нібыта знайшлася патрэбная струна. І самае цікавае — да грузавіка на вяршыні кургана і пяшчанага вайсковага мэмарыялу ў Полацку я выехаў проста таму, што паехаў туды, куды мне здалося ехаць цікавей. Я не адгадаў гэтыя заданьні, я проста да іх прыехаў. У Полацку я ўвогуле падняўся на горку, прымружыўся, і потым ляснуў сябе па лбе — дык вось гэта што за вожыкі!

А ля вожыкаў аказалася брукаваная буйнымі кавалкамі будаўнічага сьмецьця дарога, як я мог па ёй не паехаць! І за ёй — так нечакана для гэтага Адрыву бязьлюдныя КП. Хоць, прызнацца, на Ленінградзкай я наступіў на горла цікавасьці і не паехаў глядзець на так маляўніча апісанае возера. Ат, гэты дэдлайн!

І тут я трапіў на агромністы полацкі чыгуначны пераезд, падзелены на дзьве часткі — і ўмудрыўся пастаяць на чырвонае сьвятло на абодвух частках. Зь якой настальгіяй я ўспамінаў Наваполацк, дзе нават над трамвайнымі шляхамі зрабілі эстакаду.

Пасьля падарожжаў па Полацку вясковым з драўлянымі віхлястымі мастамі, неасфальтаванымі вулкамі, стракаты полацкі цэнтар з нагрувашчваньнем помнікаў ад камуністычных да рэлігійных і проста фэйкавых ня мог выратаваць імідж. Полацк — правінцыял з залатымі (о так, старажытнымі!) зубамі. Наваполацк — малады стыляга, горад-твор, твор дарагі, удалы і таленавіты. І чорт, яны такія розныя, і ўсё-такі яны разам, і, кажуць, неўзабаве аб’яднаюцца, і я ня ўпэўнены ў назьве гэтага гораду.

Што да глюкаў, дык я ня ведаю, як браліся «трапецыі», нідзе не пазначаны «палац піянэраў», які насамрэч «пазашкольнай работы», «вожыкі», хоць зь імі аказалася ўсё даволі адназначна, хай я і абпоўзаў усе поплавы ля сафійкі. Але магчыма, яны акурат для таго і зробленыя, каб трапляцца пад колы, калі іх не чакаеш.

Гэта не нагода журыцца. Вось я не знайшоў лясную дарогу ад «самалёта» на Люхава, а нехта знайшоў. А шчэ нехта зрэзаў па сьцежцы да полацкага кургана. І яны ўзялі з Адрыву больш за мяне. І я ведаю, што яны круцейшыя за мяне, ня глядзячы на вынікі пратаколу. І я так хачу.

26.6.11

pragrama panarama

Пружаны





Ружаны



Бяроза



Шарашова



źmiena krajavidu

Мінус адзін мост на Партызанскім.



21.6.11

Radyjaĺnaja, 18

На пачатку году асьмялеў я дарэшты і пачаў хадзіць на форум гарвыканкаму ды пісаць пра набалелае. А набалелі мне тады конскія бардзюры на Радыяльнай вуліцы ня-дом-а-стаянка 18. Зіма зноў атрымалася сьнежнай, як яно заўсёды недарэчы ў якія крызісы выходзіць, а ходнікі чысьціць — занятак нецікавы, дый як сабярэсься — яно ўжо і сьцямнелася, а як не сьцямнелася, дык дзьве адлігі тры сьцюжы, панамерзла, задубела, што ўжо й не аддзярэш — няма чаго з тэхнікі надругацца. Дык гэтак во яно і сталася, што з усіх шляхоў у мой утульны раёнчык зімой застаўся той адзіны з бардзюрамі, што так рваліся ўвысь сьледам за комінамі ЦЭЦ над галавой. І калі па Радыяльнай пужлівы трактарок з прыўзьнятым плугам хапатліва прабягаў, складаючы сьнегавыя горкі, добра калі раз на тыдзень, то бардзюрышчам гэным ладзілі ручную чыстку геамэтрычных формаў да зьзяньня ці не штодня. А ў мяне колы прыспушчаныя, і яно цішком-цішком, а ўсё дно — бразь вобадам, расстройства суцэльнае.

Зімой, напісалі мне на тым форуме, бардзюры ніхто не выкалупвае, бо засьмяюць, а вось як прыйдзе спрыяльнае надвор’е, тады калі ласка, рыхтуй шампанскае. Цяпер я ведаю, што спрыяльнае надвор’е, гэта калі адцьвілі дзьмухаўцы, да гэтага бардзюры чапаць няможна, нездарма нам у школе расказвалі, што дзьмухаўцы страх якія каварныя і прыставучыя. Дык вось пасьля разьдзьмуханьня дзьмухаўцоў бардзюры ўсім на ўзьдзіў зраўнялі зь зямлёй, хоць гразіліся 5 сантымэтраў пакінуць, бо не па-гаспадарску гэта ўзяць цэлы такі важкі бардзюр і ўвесь у глебу ухайдохаць. І вось толькі я сабраўся пранікацца пачуцьцём уласнай важнасьці за ўнёсак у карціну гарадзкога рэльефу, як ледзь пранікнуты не праваліўся ў яміну, якая зь вясны распаўзлася на ўвесь ходнік, па якім я дзеля бардзюраў ня езьдзіў. Хоць адзін уваліўся быў ды пранікнуўся тым болей ад мяне, шчэ на іншы форум напісаў, як лётаў над плянэтай з роварам угары.

Кінуўся я зноў на той форум ліст пісаць, але, відаць, там сьвятло адключылі, бо ліст той электранічны на форум ня выйшаў, а мо загадчык сайту падумаў, што я спамэр злосны які, бо калі кожны пачне раз на сэзон пісаць пра геаграфічную сытуацыю на адлегласьці пяць мэтраў ад папярэдняга допісу, то тут ніякага жорсткага дыску, купленага праз тэндэр, ня хопіць, нават калі карцінкі зазіпаваць.

Ну як так то так, вырашыў я пачакаць ды паглядзець, колькі тая яміна праіснуе, калі не замінаць адказным асобам ды арганізацыям займацца сваёй невядомай непасьвячоным дзейнасьцю. Чакаў я чакаў, у мяне ўжо і батарэйка ў сьпідомэтры села, а яміна тая як была, так і была, хоць ты там сажалку рабі ды пангасіуса запускай. Ажнэ сяньні еду — а ўсё, прысыпалі, зацярушылі. Так, каб дужа зямлі не расходаваць, але ўжо хоць мо і навярнешся, а прыгожага сальта не атрымаецца, і пангасіус, вядома, не прыжывецца.

Čaliuskincaŭ, 3

У прыгожых дамах прыгожага раёну жывуць людзі з вытанчаным пачуцьцём прыгожага.

Čaliuskincaŭ, 14

Згарэў прыгожы дом у прыгожым раёне

17.6.11

vieladarožka ŭ metro

Трэба было пераскочыць гэты праспэкт на жоўты па Талбухіна, дык не ж, панесла пад першую гадзіны начы з роварам у падзямельны пераход.

У горадзе нікога, у пераходзе нікога, качуся, ня круцячы педаляў, паціху, і тут раптам у самым канцы ад сьцяны аддзяляецца цень і шыбуе напярэймы. Я ўбок — цень убок, я ў іншы — цень туды жа. Ну й тут у сьвятле фары бачу, што цень у блакітнай кашульцы, у капялюшы з казырком (але не велашлем). Ну, стаў. І цень бязь лішніх прадмоў стаў — пі...ць і да...бвацца.

Гадзіна ночы на носе, у сталіцы нашай краіны гарыць толькі кожны трэці ліхтар, пустэча, хоць здымай кіно пра высадку амэрыканцаў на Месяц, і ў гэтых дэкарацыях му…(жы)к з фуражкай чытае вар’яцкую лекцыю з выкарыстаньнем словазлучэньняў «велатрэк у пераходзе», «узяць у рукі веласіпед», «калі вам зробяць веладарожку ў мэтро». Я стаю, зьдзіваваны, насупраць адзінага сустрэтага па дарозе чэла і афігеваю. Але размову страюся падтрымліваць, хоць навіны з форуму велатаварыства фуражкавы цень заводзяць яшчэ больш. Выглядае, ён сур’ёзна пранікся важнасьцю моманту: вось — прыйшоў, убачыў і прасёк, а цяпер наставіць на шлях ісьцінны гэтую вяртлявую пагрозу бясьпецы грамадзтва і яшчэ (глядзіць міма) па-ду-ма-е, што зь ёй зрабіць.

Аргумэнт пра тое, што я не разьлічваў тут і цяпер сустрэцца зь якім-кольвек прадстаўніком чалавечай расы, а значыцца і ствараць яму небясьпек, б’е міма — справа ў прынцыпе — Строгім Выкананьні Правілаў.

Думаю, як трактуюць правілы п...ж ды іншую пэдагагічную дзейнасьць за межамі даручанай блакітнаму ценю мэтрастанцыі і колькі скрыняў пандоры можна пры жаданьні нясьпешліва на яе правалачы.

Не зьдзіўлюся, калі блакітны цень з Маскоўскай а 4-й начы таксама знайшоў да каго да...бацца ў часе плянавага перакуру на галоўным праспэкце сталіцы нашай краіны, пакуль пацаны здымалі FLV 2 PPRB.

І што цікава, едучы пасьля начным паркам чалюскінцаў (таксама, калі верыць вікіпэдыі, няўдачнікаў), злавіў сябе на думцы, што гэты блакітны ў фуражцы нагадаў мне БТэлевізар — там таксама п...яць, да...бваюцца і чытаюць лекцыі на тле абсалютна сьмешных дэкарацый. Таму і слухаў я яго няўважліва.

А можа, ён што істотнае сказаў.

Можа, у мэтро і праўда веладарожка будзе...

12.6.11

šabli

Самы галоўны вынік учорашняга «канцэрта на траве» (быў і канцэрт, і трава, тут усё праўда) — я кепскавата чую (шо, блін?), гэта вельмі дарэчны набытак, улічваючы зьнешнекамунальную сытуацыю і немагчымасьць існаваць з зачыненымі шыбамі. Гэта як на стрэльбішчы, толькі на стрэльбішчы на мяне сяржант крычаў, ты што е…нат, рот не раскрыў? (а ты, …нат, сказаў?!), а тут вольскі, морсы, пазытыў, усе дзялы. У пераводзе на вайсковую карысьць вольскі — зброя, вядома, нашмат мацнейшая, ні фіга ня чуеш, танчыць выдыхся, і ўжо самы час заваліцца ў канаву, але міліцыя прасякае. І гэта з улікам таго, што за 15 хвілін да гэтага я згодна ківаў на сэнтэнцыю «Хочацца патанчыць, ды нешта стрымлівае, відаць, маладосьць прайшла».

Дзе Вольскі, там мітынг, з паўабароту. Жыве ўсё, што скажа Лявон!

Піва не было.

Дакладней, піва было дафігішча, але скуль яно бралося, фіг яго ведае. У Гародзьках дакладна не прадавалі. Ля Шаблёў крама не дачакалася такой надзвычай выгаднай учорашняй кан’юнктуры і зачынілася навеківекув шчэ пры львусапегу, хоць разваротнае кальцо для панаехаўшых аўтамабілістаў атрымалася там зачотнае.

І пра гэта можна было сказаць загадзя, фэйсбук жа не радыёкропка, можна не манернічаць.

Ехаць трэба было на ровары. І купіць намёт, колькі ўжо можна…

Валожынскія міліцыянты задаволеныя і мажныя. Вочы ня бегаюць, пыха ня прэць, дурная ініцыятыўнасьць ня пырскае. «А што гэта за яно?» «Джым Морс уродзе». «А-а-а, ага, нічотак».

Ты чуў песьню «Ніколі-ніколі»? Гэта пра валожынскі квас.

Бачыў дзядзьку бяз рук. Аказаўся гукаапэратарам. Уяві. Не, уяві, як ён гукаапэратарствуе. А я бачыў. Ага…

DALI пераблыталі Йо-йо з Крамбамбуляй, адпускалі жарцікі, такі фэйл.

На нейкіх там разагравальніках мы ня вытрымалі — пайшлі гуляць па вёсцы. Думаў, паб’юць, а не — усе (3 чалавекі) віталіся. Здароўкаліся, дакладней.

Папарацы пад канец прымусілі пашкадаваць, што прагрэс адмяніў фотаплёнкі, мо яны хоць ня бліскалі б на кожнага камара.

Што ў сухой рэшце — любімыя песьні будуць асацыявацца зь свежым паветрам і прыгожым захадам з хмарнай пенкай. А півам нап’ецца, грошы на таксоўку да Ангарскай (jo… …ju …ć! Да Ангарскай!!!) заробяца, вушы адкладзе (спадзяюся).


View Larger Map

suchaść

Уваходзіш куды мокры, а на цябе глядзяць, як на марсіянскага тэрарыста, бо як гэта такое мага, залева — а ён мокры, і праўда, прыстойны чалавек ня будзе гойсаць пад дажджом, як адшчапенец, а стане пад найбліжэйшым у меру zascanym мастом і перачакае, калі пашанцуе, а не пашанцуе, дык што зробіш, пойдзе ціхутка дахаты, ці на тралейбусе пад’едзе, на тралейбусе бо як у лазьні — нічога ня сорамна, гэта ж не ўвайсьціся куды ў грамадзкае месца, кшталту ўнівэрсаму якога, у яго шыльда ўся зь вялікіх літар і сьвеціцца, а ён — мокры! Хоць паглядзіць якая касірка з шкадаваньнем дый праб’е літар піва, касіркі — яны самыя справядлівыя людзі з усяго нашага дзівацкага чалавецтва, яны мала на каго без шкадаваньня глядзяць, купляеш ты чаго самага звычайнага, а раптам: на сто тысяч — і як жа цябе тут не пашкадаваць, ці во які дзяцюк з драцінай у губе сустрэнецца — таксама ж шкада, анягожанькі, а ў якім неўнівэрсаме, дзе чыста і лямпачак дзьвесьце штук у столі (хоць усе бляклыя і абы-што), дык нават і ня зьвернуць увагі, адно пасьміхацьмуцца, быццам усяк чалавек ігдзе нарадзіўшыся суць па бозі, дык адразу з драцінай на відным мейсцы й ёсьцека, а зайдзі туды мокрым — дык скасавурацца, ды шчэ сякер’юрыця пашлюць, каб ён цябе акуратненька адным пальцам выправадзіў на вуліцу, бо мокрым людзям там адно і мейсца, няясна, як іх увогуле куды пускаюць.

І тут накрычаў на мяне кіроўца лядашчай маршруткі з абы-якімі дзьвярыма, якія я абы-як яму зачыніў. Усё ў гэтым чалавецтве пераблытана.

8.6.11

kratery

у лесапарках раптам выявілася шчэ адна шкода ад спалучэньня кватэрных ваўкарэзін і зямной гравітацыі: усе сьцежкі ў ямінах, якія цуцыкі капаюць з адной адзінай мэтай: заваліць якога занадта рамантычнага раварыста на якім звыш меры хуткім ровары, а гаспадары не каб паклалі kakašku ды закапалі — стаяць, глядзяць замілавана, быццам з той яміны вылезе ім шчасьце з пакецікам ад грэчкі ці з валютнай заначкай у бляшаначцы ад халвы, увесь лес спаскудзілі.

6.6.11

празьнік удался

režym

Напужалі Ружаны крызісам.


Мясная крама на цэнтральнай плошчы.

У знак удзячнасці Пракаповічу П. П.



Лукашэнку скланяць не адважыліся. =)

4.6.11

Vilnia


Найперш у новым горадзе трэба знайсьці пракат ровараў. Каб пабачыць тое, што ня бачна з экскурсійных аўтобусаў, і каб забрацца туды, куды палянуешся ісьці пешшу.

31.5.11

в гостях у сказки

А вось як яно ўсё абярнулася. Заходзіш у краму і бачыш: стаяць людзі і здранцьвела глядзяць на паліцу з пральнымі парашкамі. А што, думаюць, можа і праўда ў гэтых, нашых, нешта мые, ну ня браць жа гэныя, іхныя, за столькі та нашых.

Бач, гэтак узганарыліся былі людзі, што ня ведалі, што падмыцца можна і вітэксам якім зь бялітай на пару, што і беларускія парашкі пруць, калі не заганяцца балянсам белага, і страхі за пакрытую вапнай машынку аказаліся сьмешнымі — яно неяк раз на два гады прыходзіць паніка і ажыятаж, як дзед мароз зь сьнягуркай, і глядзіш — а ўжо і новая ў куце бялеецца.

Некаторыя нават шэрую паперу расспрабавалі, але ніколі пра гэта не прызнаюцца, толькі будуць глядзець загадкава і трымаць рулён белай — для гасьцей. Хаця якія цяпер госьці. Гэта ж трэба кожнаму кіндэру па чакалядцы, а табе на стол ні парашка не паставяць, ні алею не наліюць, ні цукру не адсыпяць. А скваркі, бульбачка ды гарэлка — гэтага дабра і дома хапае, шчэ й вэнджанінка леташняя знойдзецца, і гурочак з-пад Германавічаў, без навачэсных германскіх бацыл і салёны яшчэ.

А ўвогуле трэба прызнаць, што беларусы трапілі ў казку. Як у казцы — не разьбярэш, што сапраўднае, чаму верыць, і якая неверагоднасьць здарыцца заўтра ці сёньня пад вечар. 50 гадзін у сутках, крамы заваленыя да столі, дзьверы адчыніш — усё на цябе сыпецца, а калі ня сыпецца, а толькі паліцы пустыя, значыць ты чароўнага слова ня ведаеш, ёлуп, яно ў партыйных білетах трэцім комік-сансам прапісанае.

Усе нам зайздросьцяць, напэўна.

15.5.11

From Twitter 05-14-2011



  • Замест дрэваў і трамваяў на адрамантаваным Ракасоўскага будуць аўтастаянкі і веладарожкі. http://t.co/9z6OGu4 #bike #veloby #minsk
  • Цікава, гэта будзе такі самы сымбіёз аўтастаянкі і веладарожкі, як на Радыяльнай ці 2-м Роварным завулку? =) http://t.co/9TqYotx
  • учора першы раз праехаў на мэтро, фігова там, цёмна, у мянтоў пікае, у навушніках Sigur Ros, і процьма людзей бяз торбаў увогуле


Tweets copied by twittinesis.com


14.5.11

From Twitter 05-13-2011



  • яшчэ не прыдумаў, што можа быць больш дурацкім за прагляд эўравізіі, ніводзін варыянт не падыходзіць #noeurovision
  • тры міліцыянты і адна бляндынка http://maps.yandex.ru/-/CBQRjQ8x
  • цёма як сабе хоча, а ягоны segmentus ні фіга не фунцыклюе
  • RT @novgazreport: ГАИшник: "Видел на митинге СеверинцА". Адвокат, указывая на Северинца: "А этого человека?" "А этого не видел".
  • У краме касірка старому: Гэта сьмятана 3100, будзеце браць? Дзед: Авой, нее, нее, пайду дзешавейшую… Спасіба, дзеда, за пабеду, ага
  • задушаны жабай купіў сёньня 400 г бархімаўскіх парашкоў, а вечарам ва-банк напісаў, што іх продаж павялічыўся на траціну


Tweets copied by twittinesis.com


12.5.11

From Twitter 05-11-2011



  • нарэшце стаяльшчыкі пад абменьнікамі высьпяцца, добрых ім сноў
  • нікуды гэтыя пашукавікі ня вартыя, вось набіраеш нармальным рускім языком, тоўстая сьпявачка з блёсткамі ў кліпе — і хоць бы адна тоўстая
  • прычым, ня можа гэты пашукавік ня ведаць, яна год з розных каналаў кухоннага тэлека не вылазіла, але ня скажа, тоўстая бо, пакрыўдзіцца
  • ня ведаю, што там на кубках яндэкса, але я знайшоў Beth Ditto, Gossip!
  • мімаходзь пацікавіўся, што ў вакольных абменьніках — усё, як учора, касіркі сумуюць, бабулькі пільнуюць, сумеснае тармажэньне.
  • а курс 3990 аказалася зусім не прычына кінуць чаргу, паспаць і памыцца, такі за мной духмяны перакупшчык утачыўся, што грошы запахлі шчэ як!
  • таварышы раварысты, якія штотыдзень палошчуць ланцуг у кактэйлі найлепшых аліў і мыюць ровар пасьля кожнага дажджу, — вы вальтанутыя!


Tweets copied by twittinesis.com