14.11.05

сугучнае

Не гавораць у нас па-за тусоўкамі па-беларуску - вось у чым праблема. Ня ўсе, вядома, але нават самыя заўзятыя плакальшчыкі па мове - не гавораць.
<...>
А вось каб тыя дзьве-тры тысячы актывістаў, што на 25 Саквіка зьбіраюцца каля помніка Янку Купалу, заўсёды і паўсюль замаўлялі па-беларуску, а бармэны з афіцыянтамі навучаліся ім па-беларуску адказваць - уявіце, як бы зьмяніўся клімат у беларускай сталіцы, а можа быць і сама сталіца. У прынцыпе гаворка ідзе пра тое, што ўсе ахвочыя да беларушчыны могуць зараз жа ісьці і замовіць сабе мову. Для гэтага няма асаблівых аб'ектыўных перашкодаў. Перашкода толькі суб'ектыўная - у сабе.
http://www.svaboda.org/programs/brama/2000/07/20000730110331.asp

No comments: