23.11.05

сайдынг

Нарэшце зьезьдзіў падзівіўся на новыя станцыі мэтра.
Найбольш гарманічная з усіх "Каменная горка".
Наколькі я быў у захапленьні ад "Аўтазаводзкай", настолькі мне не спадабалася, здавалася б, падобная да яе жоўтая "Кунцаўшчына".
А пачаў я агледзіны з "Ракаўскай" aka "Спартыўная". Першая асацыяцыя была з таннымі тайваньскімі магнітафончыкамі кшталту Panasonix - гэткая ж бляшаная бліскучасьць. Цяпер у мяне ў дадатак да самай любімай станцыі менскай падземкі ("Першамайская") зьявілася і самая нелюбімая.
Паўсюль не спадабаўся "сайдынгавы" стыль афармленьня. Калі тэндэнцыя захаваецца, станцыю ў Малінаўцы абаб'юць вагонкай і закатаюць асфальтам.

No comments: