нашы мыліцы – лепшы стымул папраўляцца.
яны пахнуць, як разабраны аўтамат калашнікава.
шоў ад склейкі сьлізкіх ручак праходзіць якраз там, дзе на іх абапіраешся даланёй.
мазалі на руках – праз 200 м.
боль пад пахамі – праз 500 м.
недзе на гэтай дыстанцыі хочацца кінуць іх нафіг і пайсьці ў гіпсе, паўзьці на карачках, куляцца праз рукі, але толькі не працягваць гэтую экзэкуцыю.
(гэта што - нашыя інвалідныя вазкі ўвогуле ў ліфт ня ўлазяць – а навошта – усё ‘дно ў нашых дамах ліфт ідзе да другога паверха)
нашы паліклінікі – лепшы стымул не хварэць
мала таго, што графік працы траўматоляга не супадае з графікам працы рэнтгену, дык і да таго траўматоляга трэба сядзець чатыры гадзіны. А лепш заняць чаргу гадзіны за дзьве да пачатку зьмены. Схема прыёму такая: тры хвіліны агляд, трыццаць хвілін пісаніна. А ты кажаш, 21 стагодзьдзе, хуткія шаблёны
нашае грамадзтва – лепшы стымул быць здаровым.
мінакі ідуць у лоб і вельмі неахвотна даюць дарогі.
у аўтобусе адчуваеш сябе амэрыканскім сьцягам падчас урагану Катрына.
выйсьці зь яго на мыліцах немагчыма, дзякуючы дакладнаму выбару адлегласьці да бардзюру – да ходніка задалёка, а зазор праезнай часткі замалы для манэўру з мыліцамі. Прыходзіцца скакаць. Эфэктна.
Гляджу зара на замежныя дывайсы – амартызатары, антышок, індывідуальная падгонка, мяккія матэрыялы, нахіл апоры…
напіцца хіба?
∎
našy mylicy – lepšy stymuł papraŭlacca.
jany pachnuć, jak razabrany aŭtamat kałašnikava.
šoŭ ad sklejki ślizkich ručak prachodzić jakraz tam, dzie na ich abapiraješsia dałanioj.
mazali na rukach – praz 200 m.
bol pad pachami – praz 500 m.
niedzie na hetaj dystancyi chočacca kinuć ich nafih i pajści ŭ hipsie, paŭźci na karačkach, kulacca praz ruki, ale tolki nie praciahvać hetuju ekzekucyju.
(heta što - našyja invalidnyja vazki ŭvohule ŭ lift nia ŭłaziać – a navošta – usio ‘dno ŭ našych damach lift idzie da druhoha paviercha)
našy palikliniki – lepšy stymuł nie chvareć
mała taho, što hrafik pracy traŭmatolaha nie supadaje z hrafikam pracy roentgen'u, dyk i da taho traŭmatolaha treba siadzieć čatyry hadziny. A lepš zaniać čarhu hadziny za dźvie da pačatku źmieny. Schiema pryjomu takaja: try chviliny ahlad, tryccać chvilin pisanina. A ty kažaš, 21 stahodździe, chutkija šablony
našaje hramadztva – lepšy stymuł być zdarovym.
minaki iduć u łob i vielmi nieachvotna dajuć darohi.
u aŭtobusie adčuvaješ siabie amerykanskim ściaham padčas urahanu Katryna.
vyjści ź jaho na mylicach niemahčyma, dziakujučy dakładnamu vybaru adlehłaści da bardziuru – da chodnika zadaloka, a zazor prajeznaj častki zamały dla maneŭru z mylicami. Prychodzicca skakać. Efektna.
Hladžu zara na zamiežnyja device'y – amartyzatary, antyšok, indyvidualnaja padhonka, miakkija materyjały, nachił apory…
napicca chiba?
13.11.05
стымулы
а 17:01
cetliki mimachodź, registratura, slovy, tutejšaść
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment