Памёр Падлужны. Атлант наркамаўкі. Камісар беларускай мовы. Адзіны акадэмік з мовазнаўства, з славаю самадура ў мове. Канец эпохі...
Пра такую сьмерць кажуць заўчасная і нечаканая. Дзядзька трымаўся бадзёра. Чакайма навінаў.
Ніжэй – яго і зьвязаныя зь ім цытаты. Іх ня так і шмат набралося.
“Справа ў тым, што ў сувязі з перабудовай, а пасля зменай грамадскага ладу, група пісьменнікаў пажадала вярнуцца да правапісу 20-х гадоў. Ініцыятарам выступіў Ніл Гілевіч з вялікім артыкулам у рускамоўнай газеце “Праўда”. Да яго далучыліся некаторыя пісьменнікі і журналісты. Для рэалізацыі гэтай ідэі было вырашана стварыць дзяржаўную камісію, якую і ўзначаліў Ніл Гілевіч, а я стаў ягоным намеснікам. Дарэчы, ён быў прыхільнікам таго, каб пакінуць усё, як зараз, толькі ўвесці мяккі знак і некаторыя нязначныя праўкі. Але не ўсё аказалася так проста. Прывяду прыклад: у слове “бесперспектыўнасць” павінны стаяць чатыры мяккія знакі, што вельмі непрыгожа выглядае пры напісанні. І такіх слоў у сучаснай беларускай мове набіраецца каля дзесяці — пятнаццаці.”
«Кожнаму з тых, хто зьяўляецца шчырым прыхільнікам беларускай мовы, неабходна абмежаваць свае жаданьні распаўсюдзіць яе ўжываньне ва ўсіх сфэрах, а толькі ў тых, дзе можна дасягнуць поспеху ўжо сёньня»...
(Баршчэўскі: ) “Спадар Падлужны спэцыфічна разумее мову і ейныя працэсы. І гэта, адчуваецца, ягоная рука, калі ён у прадмове напісаў, што яны сьвядома не ўключалі ў слоўнік такіх словаў як “фатэль”, “вечарына”, “імпрэза”. Я дадам ад сябе — няма там слова “спадар” і іншых сучасных актыўных словаў. Маўляў, яны не падабаюцца самому спадару Падлужнаму. Ну, але мне вельмі цяжка ўявіць, як будзе перакладаць расейскі перакладчык творы Ўладзімера Арлова, Андрэя Хадановіча і шмат каго іншых, у якіх гэта звычайныя словы, якія пастаянна ўжываюцца. І ў гэтым сэнсе я лічу, што гэта палітызаваны падыход да мовы. Для акадэміка мовазнаўства гэта нават неяк і непрыстойна”.
http://www.pravapis.org/art_soviet_dictionary.asp
У 90-я гады мінулага стагоддзя акадэмік А.I. Падлужны фактычна ўзначаліў працу ў краіне па ўдасканаленню беларускага правапісу. Ён быў намеснікам старшыні Дзяржаўнай камісіі па ўдасканаленню беларускага правапісу, вынікам дзейнасці якой сталі «Высновы», дзе былі сфармуляваны асноўныя падыходы да падрыхтоўкі змяненняў існуючых правапісных норм. А.I. Падлужны ўзначаліў і рабочую групу па падрыхтоўцы праекта новай рэдакцыі «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі». У выніку напружанай і карпатлівай працы рабочая група падрыхтавала такі праект, які з'яўляецца больш паслядоўным і кампактным у параўнанні з існуючым зараз і які пасля ўвядзення ў дзеянне павінен забяспечыць адзінства правапісных норм сучаснай беларускай літаратурнай мовы і яе паспяховае вывучэнне перш за ўсё ў сферы школьнай адукацыі. Адначасова А. І. Падлужны як кіраўнік рабочай групы і аўтарытэтны спецыяліст у гэтай галіне праводзіць вялікую прапагандысцкую работу па растлумачэнню сутнасці і зместу прапануемых змен у беларускім правапісе, пра што сведчаць яго рэгулярныя публікацыі ў перыядычным друку, у прыватнасці ў «Настаўніцкай газеце» за 2005 год.
http://www.ac.by/publications/vestih/vgm05_3b.html
Якія ж канкрэтныя зьмены чакаюць нас ў "Правілах беларускай артаґрафіі і пунктуацыі"? Распавесьці пра гэта naviny.by папрасілі дырэктара Інстытута мовазнаўства Акадэміі навук Беларусі Аляксандра Падлужнага.
У прыватнасьці, распавёў ён, прапануецца пісаць замест недарэчнага "е" — "я" ў адлічэбнікавых прыметніках васямнаццаты, сямнаццаты, дзясяты, дзявяты. У словах зь цьвёрдай асновай канцавое –эр ператворыцца ў –ар. Напрыклад, фламастар. Гэтаксама –эль стане –аль: шніцаль. Прыводзяцца да адзінага варыянта напісаньня назоўнікі, што канчаюцца на –ыё і -ыо. Цяпер трэба будзе пісаць Токіё і трыё. Таксама будзе пашыранае ўжываньне "э" замест "е": экзэмляр, рэзюмэ, тунэль. Будзем пісаць, як вымаўляем. Але вось перадача на пісьме асыміляцыйнай мяккасьці з дапамогай "ь" не прадугледжваецца. На думку кіраўніцтва Інстытута мовазнаўства, уводзіць мяккі знак — гэта толькі псаваць паперу (распаўзуцца аб'ёмы тэкстаў) і пашыраць непісьменнасьць (маўляў, будзе блытаніна ў галовах).
http://www.pravapis.org/art_language_reform1.asp
Мова — ня ўласнасьць Інстытуту мовазнаўства
***
Заява Рады Саюзу беларускіх пісьменьнікаў
Як стала вядома з сродкаў масавай інфармацыі, у Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук падрыхтаваны праект зьменаў у правапіс беларускай мовы. Камісія, якую ўзначальвае акадэмік Падлужны, без шырокага абмеркаваньня мае намер унесьці свае прапановы на зацьвярджэньне ў адпаведныя ўрадавыя структуры.
Аднак беларуская мова — ня ўласнасьць Інстытуту мовазнаўства, гэта агульнанацыянальны скарб, і любыя зьмены ў яе жывым арганізьме патрабуюць самага шырокага абмеркаваньня. Як мы лічым, у ім павінны ўзяць удзел ня толькі супрацоўнікі Інстытуту мовазнаўства, але й іншыя навукоўцы-філёлягі, школьныя настаўнікі, выкладчыкі ВНУ. Не зьбіраецца стаяць убаку і Саюз беларускіх пісьменьнікаў.
Мы не падтрымліваем тыя зьмены ў правапіс, якія распрацоўваюцца кулюарна, вузкім колам супрацоўнікаў Інстытуту. Патрабуем, каб узначаленая Падлужным А. камісія зрабіла ўсе неабходныя захады для азнаямленьня з сваімі прапановамі шырокіх колаў зацікаўленай грамадзкасьці.
Менск, Дом літаратара, 31 студзеня 2003 г.
http://www.nn.by/index.pl?theme=nn/2003/05&article=04
У інтэрвію аґенцтву навінаў Interfax дырэктар Інстытуту мовазнаўства Акадэміі навук Беларусі Аляксандар Падлужны заявіў, што "у нескладовае зьяўляецца лішняй літарай у беларускім альфабэце". Паводле яго, "гэтая літара ўзьнікла каля 1870 году, калі ўпершыню расейскай мовай пачалі запісваць беларускі фальклёр." Дырэктар Інстытуту мовазнаўства А. Падлужны лічыць, што "адкрыцьцё помніку ў Полацку ў гонар літары-паразыта ёсьць у пэўнай ступені кур'ёзам".
http://www.pravapis.org/art_letter_monument.asp
“Упарадкавана напiсанне вялiкай лiтары. Так, слова "прэзiдэнт" у сэнсе: кiраўнiк дзяржавы, прапануецца пiсаць з вялiкай лiтары ў любым кантэксце. Няважна, пра прэзiдэнта Беларусi, ЗША цi Паўднёвай Афрыкi iдзе размова. Слова "бог" будзе пiсацца з вялiкай лiтары толькi калi азначае вышэйшую сiлу — зноў жа няважна, пра Бога якой канфесii будзем пiсаць. А вось у прымаўках, застыўшых выразах, кшталту "не дай бог" рэкамендуецца пiсаць з малой.”
http://mybelarusia.com/index.php?type=special&area=1&p=articles&id=614&print=1
Аляксандр Падлужны, дырэктар Інстытута мовазнаўства НАН: У нас вельмі недасканалыя законы па моўных патаннях. Адзін артыкул Канстытуцыі, здаецца, гэта артыкул 17, супярэчыць артыкулу 50. У арт. 17 аб’яўляецца, што ў Рэспубліцы Беларусь беларуская мова з’яўляецца дзяржаўнай. А ў арт. 50 сказана, што выбар мовы свабодны. Вось і думай сабе як хочаш. Але ж ва ўсіх іншых краінах, калі мова дзяржаўная, то яна проста абавязковая. У такім разе школа і ў Беларусі павінна кожнага грамадзяніна краіны навучыць свабодна валодаць адной мовай і другой. Пры гэтым не трэба спрачацца: рускамоўная ці беларускамоўная школа. Болей таго, калі мова дзяржаўная, то яна не павінна быць тупіковай. Таму што, сапраўды, вышэйшай адукацыі на беларускай мове ў нас быццам бы і няма. Тупіковасць яшчэ і ў тым, што 99 працэнтаў пасад у нашай краіне не патрабуюць ведання беларускай мовы. Хаця зноў жа парадокс. У новай рэдакцыі Закона аб мовах падкрэсліваецца, што кожны дзяржаўны служачы, кіраўнік павінен валодаць беларускай мовай.
http://www.library.by/shpargalka/belarus/mova/001/mov-011.htm
Падлужны й дошка
Аляксандр Падлужны - чалавек, вядомы поўнай адсутнасьцю пачуцьця гумару, - выкладаў у нас на першым курсе філфаку. Аднойчы, зайшоўшы ў лекцыйную залю, заўважыў, што дошка не прыбраная (натуральна) й загадаў "дзяжурнаму" выцерці яе. Сам жа тым часам пачаў нешта "втыкаць" пра правапіс слова Ч?люскінцы (дасюль ня ведаю, як правільна). "Дзяжурны" - Юрась, цяпер працуе ў час. "Роднае слова" - ведаў, што дошка зламаная (натуральна) - не фіксуецца наверсе, каб было відаць "галёрцы", і таму, калі Падлужны захацеў нешта напісаць на ёй, Юрась падтрымліваў дошку зьнізу. Пісаў Падлужны хвілінаў 5. Урэшце, скончыўшы, зьдзіўлена паглядзеў на Юрася. Калі ён адпусьціў дошку й тая зьехала долу, мы ўпершыню пачулі як сьмяецца Падлужны. Не, ён не сьмяяўся, ён рагатаў, і ягоны прапалены бас гарматным рэхам пракаціўся па аўдыторыі, пабудзіўшы-ўстрывожыўшы нават галёрку: "ГЫ-ГЫ-ГЫ-ГЫ".
http://www.litara.net/forum/90/all
21.11.05
зьмена эпохаў
а 18:43
cetliki bielaruščyna, padšyŭka, straty
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment