Зварот да адміністрацыі горада Мінска.
(копія з афіцыйнага форуму Менгарвыканкаму)
Прашу адказаць на пытанне, як будзе кампенсавана забарона руху веласіпедыстаў па МКАД на ўсім яе працяжэнні і асабліва на ўчастках, якія ня маюць альтэрнатыўнай дарожнай сеткі, пешаходных і веласіпедных дарожак, а менавіта:
Курасоўшчына-Малінаўка-1,
Малінаўка-4-Сухарава (раён Ак. Фёдарава),
пас. Ждановічы-Зацань-Навінкі-Цна-Зялёны Луг,
Лошыца-Сярова,
Курасоўшчына-Філіял БДУ,
Малінаўка - Філіял БДУ?
з улікам таго, што веласіпед не дапускаецца да правозу грамадскім транспартам, а часавыя і фізічныя выдаткі на аб'езд з'яўляюцца непрымальнымі?
(Напрыклад, каб дабрацца з вул. Ландара на вуліцу Слабадскую давядзецца рабіць круг па вуліцам Казінца, Брылеўскай, пр-ту Жукава, вул. Чыгуначнай, пр-ту Дзяржынскага, вул. Ясеніна працягласцю 10 км (35-40 хвілін), тады як шлях па МКАД складае ўсяго 4 км.)
Улічваючы важнасць вашага адказу для ўсіх гараджан, якія ў якасці транспартнага сродку выкарыстоўваюць веласіпед, прашу размясціць ваш адказ на гэтым форуме.
зварот зроблены на падставе інфармацыі, апублікаванай на інтэрнэт-сайце газеты "Вечерний Минск" 16 лістапада 2005 года:
http://www.newsvm.com/articles/2005/11/15/doroga.html
"Как мы уже сообщали, в скором времени допустимая скорость движения автомобилей по МКАД станет 120 км/ч, по ней будет запрещено движение велосипедистов, тихоходного транспорта, учебное вождение. Эта магистраль приобретет статус “дороги для автомобилей”.
16.11.05
скажы, колькі ў цябе веладарожак, і я скажу, зь якое ты краіны
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment