6.4.07

такова сьнегапада, такова сьнегапада…

Нарэшце я дачакаўся міласьці зь нябёсаў!
Нездарма чытаў зраньня мантру “на дварэ добрае надвор’е, цёпла і штыль”.
І вось толькі ад’ехаўся ад дому на бясьпечную адлегласьць, як упершыню за роварны стаж патрапіў пад смачны, хвасткі, сустрэчна-бакавы град.
А вы кажаце, нафіг шлем!
Павярнуў галаву, нахіліў і едзеш, слухаеш, як драбінкі тарабаняць. Хараство!
У вачах сустрэчных мінакоў чыталася спачувальная павага: ну ты, дзяцюк, крут!
Ды гэта ня я, гэта ґісмэція…

No comments: