Улады асвойваюць новыя гарызонты, асвойваюць так, нібыта яны толькі што самі вынайшлі, напрыклад, тыя самыя інфарматары.
у бюракратычныя слоўныя завіхроны яны ўкладаюць сваё бачаньне адрасатаў — статыстычных адзінак, бяздумных лічбаў, шэрай масы, якая чакае інструкцый і накіраваньняў, прасьцей кажучы — дурняў.
Няма паняцьця сыстэмы, адэкватнасьці, дарэчнасьці, калі абясцэньваецца сама сутнасьць засьцярогі, калі назойліва трансьлюецца збыткоўная, агульнавядомая інфармацыя, няма разуменьня таго, што абыходжаньне з дарослымі людзьмі як зь дзецьмі непаважлівае, што шматкроць паўтараць, што 2х2=4 непаважліва. Што інфармаваць трэба пра новыя істотныя факты, напрыклад, зьмены маршруту, або магчымасьці перасадкі, але акурат гэтага з інфарматараў не пачуеш.
17.4.07
праграматары
а 14:54
cetliki metraŭtobusy, miensk, tutejšaść
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment