7.4.07

нравіцца-нянравіцца

размовы вакол праекту пірамідарызацыі Віцебску скатваюцца ў сфэру падабаньняў.

як для мяне, справа троху ў іншым: у празрыстасьці, адкрытасьці да грамадзкай і прафэсійнай думкі, справа ў тым, каб аблічча горада кардынальна і незваротна не зьмянялася ціхай сапай.

Напрыклад, я хацеў бы ведаць:
1. гісторыю кожнага месца ў падзеях, лёсах і будынках.
2. варыянты рашэньняў забудовы, або калі такі варыянт адзін, то чаму?
3. сэнсавую, архітэктурную, сымбалічную, каштоўнасную, эстэтычную нагрузку.
Чаму, скажам, піраміда, а не тры камсамолкі, як на месцы касьцёла насупраць Ратушы, чаму не цыбуліна? чаму не фалас у неба? чаму ня сфэра, чаму не помнік першаму беларускаму трамваю, чаму не памятны знак фэстываля польскай песьні'88? чаму ня круглый экран для трансьляцыі матчаў Сянно-Езярышча?
4. Калі гэта гістарычна ахоўная зона, то ахоўваюцца ня толькі пабудовы, але і ляндшафт, які ёсьць выразна адметным і будзе выразна зьменены. Якое абгрунтаваньне гэткага парушэньня нормаў аховы?
5. Кім і якія былі дадзеныя экспэртныя ацэнкі праектаў?
6. Якое партфоліё аўтараў праекту?
...

No comments: