да гісторыі з трымастамі спартанцамі і ўплывовымі іранцамі.
мы чакалі джыхаду з маленства
і ніяк не маглі дачакацца
тату трэба было на работу
маці трэба было на працу
а гагарын ляцеў на ракеце
па-над нашым дваром і садам
мы глядзелі усьлед са зьдзіўленьнем
мы міжволі чакалі джыхаду
мы увосень запальвалі лісьце
мы узімку хварэлі на глянды
і прыклаўшы далоні да вуснаў
у цямрэчы чакалі джыхаду
мы пісалі у школе дыктоўкі
нас вадзілі глядзець на парады
прафсаюз дараваў карамэлькі
мы бралі і чакалі джыхаду
нам даводзілі хто мы і што мы
нас вучылі выконваць загады
нам казалі ды мы і ня чулі
мы употай чакалі джыхаду
мы рабілі высновы хутка
мы павольна сьпявалі баляды
мы на злосьць валасы расьцілі
і упарта чакалі джыхаду
што з таго што ўсё гэта зьнікла
быццам бурбалкі ад ліманаду
засталіся сям’я і дзеткі
засталося чаканьне джыхаду
засталіся сябры ды праца
а адзін дык вабшчэ ў канадзе
мы на сьвята дашлем паштоўку
будзем разам чакаць джыхаду
позна ўвечары посуд памыем
і пакінем каб сохнуў на тацы
мы чакалі джыхаду з маленства
і ніяк не маглі дачакацца
12.4.07
чаканьне джыхаду
© арыгінальнага вершу — Міхал Анемпадыстаў
bonus: гімн Зоркі Вэнэры
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment