12.6.07

Гапееву ручаю труба

Протекающий рядом в глубоком овраге Гапеев ручей будет спрятан в бетонный водопровод.

Круць! У Віцебску будзе яшчэ адна Няміга.
Ашчэ адна, бо паўамфітэатар стаіць таксама на ручаі — Дунаі ды, кажць, касьцях людзкіх.
Гапееў ручай жа прыгожа цячэ каля амфітэатра, міма афітэатра, нікога не чапае, нікому не замінае, а шчэ надае гэтай плітачна-бэтоннай кампазыцыі жывасьці. Прычым цячэ ўпрытык да стромага схілу, і калі заліць яго бэтонам, максымум машын 5-10 стане, ну й п'яныя віцябляне валіцца ў ваду ня будуць. Зрэшты, на базарах іх усё адно туды не пускаюць.
Гэта, між іншым, гістарычная частка гораду, ляндшафтны помнік лічы.

А вось бы тутэйшых архітэктараў у які бэтонны архітэктараправод схаваць…


Дарэчы, віцебскія ручаі можна зрабіць турыстычнай фішкай.
Пачаць ад Куйбышава: дзот, бункер, парнаґрафічныя ґрафіці, сьмецьце, мэталалом, эксґібіцыяністы
Чэхава: загадачная бэтонная спаруда, сьмецьце, мэталалом, эксґібіцыяністы,
Гапееў & Дунай: амфітэатар, тэнісныя корты, платны талчок, мянты, 1-ы віцебскі выбух, пірамідальныя пляны, месца затрыманьняў віцебскага апазыцянэра (1шт).
Гапееў у раёне Мэдунівэра: трубы, экстрым-масток, сьмецьце, мэталалом, эксґібіцыяністы, эксґібіцыяністы, эксґібіцыяністы, скачкі з тарзанкай (тарзанка і запасная башка свая)
Жасткова: новы мост, стары галавакрутны мост, сьмецьце, мэталалом, эксґібіцыяністы.

Трэба прабегчыся там з фоцікам як-небудзь, пакуль не засыпалі.
Ёсьць бэтон — ума ня нада!

No comments: