26.6.07

DNF

Варыянт 1.

Dы ну NаFіг такі Адрыў

Варыянт 2.

Ніколі не любіў камунякаў.
Варта было чакаць, што яны адкажуць мне ўзаемнасьцю пры нагодзе.
Вось і нагода, калі ласка. Бу-га-га.

Магчыма, гэта проста падзеньне ціску.
Бывае такая трасца, хлоп — і мазґі сплюшчваюцца, як дзьмухаўцы перад навальніцай.
Забыўся пажэрці. Праехаў старт. Бразнуўся ровар.
Можна ўжо было здагадацца.

Можна было завярнуцца яшчэ на Морзэ.
Дужа ж карцела.
Але — трапілася на вочы акурат тая старонка, акурат з тым апэндыксам менскага індастрыялу.
Папраўдзе, хацелася напісаць, што я сам здагадаўся.
Проста пашанцавала.
Ну і мінімум кемлівасьці. Выглядае, апошняй…

Увогуле, дакладныя навукі ставяць мяне ў тупік.
І ў тупіку тым ніводнага дому.
Я дагэтуль ня ўпэўнены, што гэта мелася на ўвазе — “правільны шматграньнік”.
У мяне была выніковая тройка па матэматыцы, але іспыт я напісаў на “пяць”.
Прасьвятленьне…
Здараецца…
Рэдка…

Два разы, туды-сюды, праехаў Лібкнэхта.
Два цягнікі адзін за адным зьдзекліва прапаўзьлі перад носам.
Суцэльная воблачнасьць.
Штармавое папярэджаньне.
Асьцярожна, шлюзы адчыняюцца.
Без прасьвятленьняў.

Эґаізм з максымалізмам шэпчуць мне ў абодва вухі, што калі б я знайшоў і апазнаў гэты драны ґеамэтрычны шэдэўр, я б аброс бы жабрамі ды ракушкамі, але ж дабраўся б да ўсіх кропак і бонусаў.
Гледзячы за вакно, у гэта, па-шчырасьці, слаба верыцца.
Затое я дакладна ведаю, што гэтыя два абібокі не далі мне ехаць далей з збаёданым КП.
Адсутнасьць матывацыі.
Толькі не выражайцеся так пры босу.

Уявіце сабе, тытрамі ідуць жахлівыя мацюкі, а на экране расказваецца, што бугагоўцы задумалі талковы адрыў.
Во такая панарама цяпер трансьлюецца маім замочаным і расплюшчаным мяккім рэчывам
Адгадваць было цікава.
Маршрут аптымізаваўся ў нязвыклую абаранкавую траекторыю.
Супраць фактаў не папрэш.
Хаця, прызнацца, адбор фактаў у гэтым абзацы прадузяты…

Ламаць башку на старце, а пасьля яшчэ раз ламаць на дыстанцыі.
Гэта ж які трэба мець рэсурс башкаламаньня!
Мяне даўно хвалюе пытаньне апгрэйду башкасыстэмніка.

Адрыў эвалюцыянуе ў інтэлектуальную гульню.
Не для ламэраў.
Спадзяюся, вы не забываецеся згадваць пра яго ў сваіх curriculum vitae.
Хаця б у ваенкамаце.

сайт, форум

No comments: