Пра вайну.
Патрыяцічэскім пэрформэрам, напышлівым журналістам, чырвонапысым спэкулянтам у гарнітурах прысьвячаецца.
З пажаданьнем заткнуцца.
Патрыяцічэскім пэрформэрам, напышлівым журналістам, чырвонапысым спэкулянтам у гарнітурах прысьвячаецца.
З пажаданьнем заткнуцца.
Вім Яхтэнбэрг
…Мы йшлі па дарозе, калі нямецкія войскі адкрылі па нас вагонь. Мяне параніла ў калена й я паваліўся ў канаву. Прыгнуўшыся, немцы пераступалі церазь мяне. Адзін зь іх рапатам выпраставаўся. У яго пацэлілі, й ён паваліўся на мяне, сплываючы крывёю. Ён узяў мяне за руку. У гэтым не было нічога дзіўнага — мы абодва былі на парозе вечнасьці. Хвіль празь дзесяць ён сканаў. Удзень з-за галяндзкіх бамбардаваньняў немцам давялося адступіць, і я застаўся сам. Быў цудоўны вясновы дзень. Сьпявалі птушкі, непадалёк пасьвіўся конь. Я не адчуваў болю. Я быў шчасьлівы. Мне прыходзіў канец, і гэта было файна…
Фрэдэрык Ленарт Бэнтлі
Мяне асьляпіла гранатай, і таварышы мяне кінулі. Так было, параненым не дапамагалі, ты мусіў быў даць рады сабе сам. І я сам дабраўся да сваіх… Я ўладкаваўся на Ляйладзкую фабрыку інжынэрам і прапрацаваў там 33 гады. Станкі дасьледаваў навобмацак. Ажаніўся, нарадзіў чатырох дзяцей. Па вайне ў мяне было цудоўнае жыцьцё…
Паліна Сьвятагорская
…Немцы мінавалі чыгункі, от жа працы было багата. Я асыставала хірургу. Першай жа маёй апэрацыяй была ампутацыя нагі. Дохтар уручыў мне яе, я хацела вярнуць і сказала: “Прычапіце яе на месца”. Ён сказаў, што я мушу яе пахаваць. Я выйшла з нагой на двор і стала плакаць. Жаўнеры пабачылі мяне, узялі нагу й закапалі.
Бак Доўсан
…Мы сустрэліся з рускімі на Эльбе. Яны ўжо напіліся гарэлкі да нашага прыходу. Гэтыя рускія былі крутыя мальцы, але ня так ужо яны ад нас і розьніліся. Падчас сьвяткаваньняў рускія смалілі з свае зброі, рыхтык як на Дзікім Захадзе. Нам таксама хацелася паказаць, чаго мы вартыя. Адзін дзяцюк маніўся паказаць рускім, як трэба скакаць з парашутам. Скочыў з трэцяга паверху штабу і зламіў сабе костачку. А рускі грузавік скаціўся з пагорка й перакуліўся, хтось сур’ёзна параніўся, але рускіх гэта ня дужа каб турбавала. Жыцьцё для іх нічога не каштавала, а можа, яны проста зашмат выпілі.
Кшыштаф Грыф-Лаўчоўскі
…Асабіста я забіў сямнаццаць немцаў. Першы маніўся сам задушыць мяне. Але я торкнуў яго пальцамі ў вочы ды пірхнуў каленам па мудах. Калі ён выпусьціў мяне, я яго прыстрэліў. …У яго быў мэдаль, які вісіць цяпер у маёй прыбіральні. …Тутэйшыя дзеці … прыходзяць на экскурсіі ў маю прыбіральню.
Герхард Хілер
Увесну 1944-га я быў у бункеры на нармандзкім узьбярэжжы. У сваё дзяжурства мы стаялі на варце, а ў рэшту часу хадзілі на пляж церазь міннае поле, купаліся й загаралі. 6 чэрвеня я стаяў на варце, як зьнячэўку пачалася высадка. Столькі караблёў, што няможна было зьлічыць. Мы былі зьдзіваваныя, бо ж мы чакалі, што хаўрусьнікі высадзяцца ў Кале, а не ў Нармандыі. Нехта пачаў маліцца, нехта ўсцаўся ад страху. Мяне ўзялі ў палон і адправілі ў Тэхас. У Амэрыцы зьбіраў бавоўну з нэграмі…
Яганэс Нойбэрт
…Сёньняшнія пакаленьні не разумеюць, што апазыцыя нацыстам была немагчымая. Ты папросту зьнікаў.
© Esquire. Травень, 2007. С. 146—159.
У часе другой спробы заходняй цывілізацыі пакончыць з сабою я быў шарагоўцам 1-е клясы. Гэтаксама, як Эрнэст Хемігуэй, я ніколі не страляў у чалавека. Можа быць, Гітлер таксама ніколі ні ў кога не страляў. Ён атрымаў найвышэйшую ўзнагароду сваёй краіны не за тое, што забіў шмат народу на вайне Ён атрымаў яе за тое, што быў бясстрашным сувязным. Ня ўсе на полі бою занятыя забойствам. Я і сам быў разьведчыкам, прабіраўся па мясьцінах, якія не былі захопленыя нашымі войскамі, выглядаў ворагаў. Я ня мусіў быў змагацца зь імі, калі знайду іх. Мне трэба было заставацца жывым і незаўважаным, каб я змог расказаць майму начальству, дзе яны знаходзяцца й што робяць.
Гэта было ўзімку. Я атрымаў перадапошнюю па старшынстве з узнагародаў маёй краіны — Пурпуровае Сэрца за абмаражэньне.
Калі я варнуўся дахаты з вайны, мой дзядзя Дэн абняў мяне і прароў: “Вось цяперака ты мужчына!”
Я траха не забіў свайго першага немца.
© Курт Вонегут. «Часатрус»
No comments:
Post a Comment