23.6.07

Калі сьвяткуе народзіны чалавек, які ўносіць вар'яцінкі ў сумную стабільнасьць абыдзённасьці, які, здаецца, не дае зямлі спыніцца, часу стацца незаўважным, а людзям, якія трапляюць у ягоную арбіту, заседзецца, замарудзіцца і засохнуць, — віншаваньні трэба раздаваць тым, хто жыве разам з гэтым чалавекам, хай пра гэта і ня ведае, хай нават разам — гэта ўсяго супадзеньне па часе.
Дык вось сёньня сьвяткуе народзіны alex_zoom!!!
Прымайце віншаваньні!

Аднойчы зраніцы ў сваім маршрутным лісьце ён знойдзе заданьне: Знайсьці пункт А. Вызначыць кропку апоры. Узяць рычаг. Перакуліць сьвет.
Чаго прасьцей…

Зычу сабе дачакацца!

No comments: