6.6.07

ґравітацыя

трава, шпілі, каваныя ружы, чырвоная цэгла, хвоі, сонца, надвячорак, неба, сонца, самалёты, вітражы, храмы, савіныя дзюбы, цені, ліхтары, юр'ева горка, панарама, гадзіньнік з крыламі, ратуша, клады, гаўбцы, аблокі, кляштар, краты, крыжы, адлюстраваньні, ходнікі, высокія дрэвы, сіні дом, блакітны дом, узгоркі..........

1, 2, 3, 4 старонкі паштовак на памяць.

марная спроба за адныя выходныя ўціснуць Віцебск у чароўную скарбонку SD-карты.

колькі ж ґіґабайт Віцебску ў маёй памяці.....

два дні шпацыраў па Віцебску, два дні толькі на стары горад.
ніколі ня думаў, што ў Віцебску столькі ўсяго расказаць, што маіх зь ім повязяў — на два дні прызнаньняў...
два дні фотак, стомленых ног і вандровак зь перапынкам толькі на "Мікалаеўскае".

два дні ўсьведамленьня прыцягненьня радзімы

і гэтай ґравітацыі не адолець

No comments: