30.6.07

веладарожкі для экстрэмалаў

Обустроят велодорожки и дорожки для экстремалов.
В Минском городском исполнительном комитете планируют увеличить число велосипедных дорожек на улицах города. Об этом сообщил начальник отдела по делам молодежи Мингорисполкома Виталий Брель на пресс-конференции “Реализация молодежной политики в Республике Беларусь”. Он отметил, что такие дорожки необходимы для студентов и учащихся, которые добираются до учебных заведений на этом виде транспорта. Проблема велодорожек уже действительно стала насущной. Их создание повысит уровень безопасности на дорогах, разгрузив основную проезжую часть.

Пра веладарожкі зноў, сама меней другі раз за год, загаварылі чыноўнікі. Веладарожак жа пакуль болей ня стала. Не, вядома, дзякуй, што размалявалі ходнікі на Паркавай магістралі ды Ігуменскім тракце. Хай сабе тая разьметка перад скрыжаваньнямі сарамліва заканчваецца.
Але веладарожка — гэта ўсё ж асобнае дарожнае палатно, зробленае не з застылага асфальту, закатанае не ручнымі каткамі ў «бугрыстую купкавасьць», без штучных трамплінаў у выглядзе бардзюраў.
40 — нармальная хуткасьць для ровара, і нават калі мама з каляскай, дама з сабачкай, або першаклясьнік з партфэлем ідуць не насустрач, а побач у паўмэтры, гэта ўсё адно небясьпечна.
Нарэшце, па веладарожках езьдзяць людзі ў розных кірунках. Гэтыя веладарожкі ў колькасьці 2 шт. аднабаковыя ці двухбаковыя, га?
Па ўсіх менскіх веладарожках можна катацца — для таго, каб некуды ехаць, яны малапрыдатныя.
Выглядае, гараданачальнікі проста ня маюць цэласнага ўяўленьня, што, як і для чаго рабіць. Ёсьць шырокі ходнік — можна падзяліць напалам і пахваліцца дбаньнем пра раварыстаў. І адначасова зрабіць рамонт ходнікаў і ўкапаць высокія бардзюры, як каля тэатру опэры, месца старту «Крытычнай масы». Чым не паказьнік разуменьня праблемы?
Або проста раскапаць веладарожку і ўторкнуць аўтазапраўку, як у Вясьнянцы. Машыны справа, машыны зьлева, бардзюр паўмэтра, аб’езду ніякага, раварыст не трамвай — выкруціцца.
Замест гэтых кіданьняў зь Вясьнянкі ў Лошыцу варта было б проста распрацаваць якую велаканцэпцыю разьвіцьця сталіцы.
Напрыклад, палякі пачыналі з таго, што абавязак пабудовы асобных веладарожак быў закладзены пры кожным новым будаўніцтве і рамонце дарог ці ходнікаў.
Калі б “велаклопат” гарадзкіх уладаў быў бы не пустым мянчэньнем языком, а сыстэмнай зьявай, сёньня б мы мелі веладарожку на толькі што адрамантаванай вуліцы Купалы.

І нарэшце, дзякуй за клопат пра студэнтаў, але да філфаку , скажам, я магу даехаць і сёньня. Вось толькі ровар на Падгорнай-Маркса адважыцца прывязаць да кволага саджанца на вузкім ходніку ня кожны.
А камэнданты, па ўласным досьведзе, касьцьмі лягуць, але не дадуць цягнуць “гэтую заразу” ў будынак або ва ўнутраны дворык.
І гэта, на вялікі жаль, тычыцца ня толькі студэнтаў і ня толькі навучальных устаноў.


ps. А, і фраза пра "асноўную праезную частку", езьдзіць па якой нам забаранілі ўжо як паўгода, гучыць вельмі кранальна. Ладна, здаёмся — езьдзім. Проста таму, што галоўная небясьпека на ходніках. Вось каб у пешаходаў было люстэрка задняга віду, прадказальная траекторыя й адэкватная рэакцыя на гукавы сыгнал…

pps. Непрэзэнтатыўная статыстыка: за 10 хвілін на Парквай магістралі было сустрэта 10 пешаходаў. Па пешаходнай дарожцы ішлі 5 чалавек, па веладарожцы — 3, то тут, то там — 2 чалавекі.

наводка —

No comments: