31.8.10

From Twitter 08-30-2010



  • у вотчыне губэрнатара Давосеніца, панарабілі новых шыльдаў, і ўсе золатам, і ўсе па-расейску, нават калі па-беларуску, ціпа «кніжны магазін»
  • за 120 рублёў у месяц кватэраўласьнікам прадастаўляецца адборны атракцыён Камплатбай.
  • дзьвінскі бровар пачаў выпускаць новы гатунак піва — «пшанічнае» і перастаў астатнія, прадавачкі забыліся, як выглядае «чорнае золата».
  • пасьля дэгустацыі няпроста знойдзенага «пшанічнага» магу прапанаваць пераназваць дзьвінскаму бровару гэтае піва ў «лебядзіную песьню».
  • настальжы. па нашай чыгунцы дагэтуль бегаюць «фірмовыя» драўляныя вагоны, зь якіх усё так жа сіфоніць з шчылінаў; каксаґызу на ўсіх не хапае
  • у цэнтры вотчыны губэрнатара Давосеніца зрабілі Плошчу Для Катаньня Дзіцячых Машынак і Продажу Малака
  • яшчэ там будуюць цэлы мэмарыяльны комплекс у гонар савецкіх малочных трохкутных пакетаў, якія я таксама лічу шэдэўрам крэатыўнага дызайну.
  • менск хоч-нехач начыняе пыхлівасьцю, вось прыяжджаеш у глухі лес, а там у хаце глядзяць тэлек з Zala.by і Сьціралка круціць у Ваннай.
  • калі б у Менску кіраваў Давосінец, тралейбус 60 хадзіў бы з Шабаноў у Ратамку праз Фаніпаль


Tweets copied by twittinesis.com


30.8.10

From Twitter 08-29-2010



  • шансон дауно пара вымяраць у трацілавым эквіваленце і запіхваць у бомбы


Tweets copied by twittinesis.com


29.8.10

From Twitter 08-28-2010



  • у віцeбску узарвалі піузавод і зрабілі там Плошчу Цьвярозасьці.
  • іншых вэрсіяу, чаму у віцебскіх крамах не знайсьці віцебскага півa, пакуль не паступала.


Tweets copied by twittinesis.com


28.8.10

From Twitter 08-27-2010



  • Moon. Afihienna.
  • туалетний вампір
  • Гэта ж відавочна — насупраць ДК «МАЗа» на зубры сядзіць Радзіма-маза, та жэншчына, каторая завёт.
  • У роварні «Мотавела» красуюцца ровары па 8-10 мільёнаў. Хіты прадаж, няйначай.
  • Шкада было часу ехаць на вакзал, таму пайшоў пешшу. Цудоўна прагуляўся.
  • Я нават пешшу перад бардзюрамі прытарможваю, а пры манэўрах кручу галавой.
  • Чыноўнікі паставілі столікі ля гастраномаў тым, хто і так там жлукціў, а «таварыствам» з паркаў нішы не засталося. Рэстаран ім не па кішэні.
  • Яшчэ ў горадзе нездаровая колькасьць пачынаючых грызуноў навукі.
  • Мяркуючы па аўтобусах і антуражы, ва ўнівэры цяпер бяруць толькі арганізаваныя групы і толькі з БРСМ,
  • На траліку 50 хвілін едзеш, і то гэта ня так, то тое ня гэтак. А пешшу 220 хвілін — пекната, файны горад, прыгожыя людзі, шырокія праспэкты.
  • ад часу вынаходніцтва пляцкартных паліц чалавецтва зауважна падрасло


Tweets copied by twittinesis.com


27.8.10

From Twitter 08-26-2010



  • «Параноя» чакана цікавая кніга, адно што ў канцы самалёт выяжджае за межы пасадачнай паласы. Ставіць кропку можна было пасьля «Зверев».
  • «Неудержимые». Неуд.
  • раней апівохі кучкаваліся ў ціхіх скверыках, цяпер расьсядаюць пасярэдзіне ходнікаў тут жа ля кропкі дагонкі. прагрэс навідавоку.
  • паводле яндэкс-мапы да Хатыні можна даехаць на чыгунцы. Дарэчы, мо хто ведае веламаршрут у аб’езд М3 — мне там цесна.
  • па наводцы radzima.org заехаў у Сакавічы паглядзець на нейкую «Сядзібу». Не знайшоў
  • з кожнай паездкай расьце неразуменьне, навошта на грамадзянскія карты наносіць дарогі, дзе праехаць толькі на танку?
  • во дзе трасца, гэтыя чэрці велабізнэсу дакаціліся да таго, што прыдумалі нават тросікі несумяшчальныя, каб іх гэтак круціла.


Tweets copied by twittinesis.com


25.8.10

Žamojsk

Першая вёска, якую я праехаў і толькі потым заўважыў.

трухлявая наша памяць

Я некалькі гадоў зьбіраўся ў Вілейку. Ня тую, дзе вакзалы і ўстановы, а тую, нязнаную, на мяжы раёнаў, над вытокам Вяльлі, дзе неўкатаная рэдкімі машынамі пяшчаная дарога, якая даводзіць да забытага храму на ўскрайку й губляецца ў лесе, што, нібы далоньмі, ахінуў вёску. Дарогай да Вілейкі я сустрэў адныя калёсы, ды шчэ на мяжы раёнаў — дзе нічыйная дарога з выкуленым ручаінамі каменьнем, сьпярэшчаная зморшычнамі, пад хмурымі шатамі дрэў лякае падарожніка: а ці тую паваротку ён абраў, а ці не памыліўся кірункам, — стаяў джып дый мерыўся ўжо разьвярнуцца.

Вось жа я ня мог застацца незаўважным, проста пафатаграфаваць, як звыкла, ды паехаць далей (бо надвячорак, а наперадзе пара дзясяткаў кілямтэтраў вузкай гравейкі ды лясных каляін).

І не пасьпеў я абысьці драўляны храм, што і паўразбураны ўражвае сваёй веліччу, як — хто пешшу, хто на квадрацыкле — зьявіліся суразмоўцы.



У той вечар адпускаць мяне зь Вілейкі не хацелі — запрашалі ў госьці: кніжкі паказаць ды шчэ болей распавесьці. Ды мой роварна-краязнаўчы расклад падганяў далей.


Наступнае — і моцнае, і сумнае — уражаньне: забытая царква ў Калягах. Вёска добраўпарадкаваная — адзін пры адным зеўраюць зраўнаваныя зь зямлёй двары. Разбураная царква пры канцы вёскі яшчэ стаіць, але схаваная ад выпадковых вачэй маладымі дрэвамі.



Дый выпадковым вачам адкуль тут узяцца — хіба з тутэйшых хто шчэ, можа, пойдзе па ўтравелай каляіне ў лес.



Калягі — канцавая вёска, надзейна адсечаная абласной мяжой і докшыцка-вілейскай трасай ад неспадзяваных гасьцей.



Драўляныя цуды нашай спадчыны паміраюць на вачах, выкінутыя з жыцьця і нават памяці. У гэтым стагодзьдзі абвалілілася адна зь вежаў вілейскага храму, вілейчукі кажуць, што за сёлета заўважна пахілілася сьцяна царквы. Да калягаўскай царквы нават сьцежкі няма. Шэдэўры, якія становяцца кучай ламачча — ня тэма для галоўных старонак папулярных сайтаў, актуальных нарадаў міністэрстваў, клопатаў царкоўнікаў, урачыстых урокаў у школе. Наша памяць — трухлявая. Наша вера — забыцьцё.


23.8.10

222,99


  • добрая навіна — ровар зь зьнятым пярэднім колам улазіць у багажнік «Богдана»-«Радзіміча».
  • кепская навіна — сайт беларускай чыгункі дае расклад няісных цягнікоў. Гэта пісъдзѣцъ! 70 км з-за чарцей туды-сюды, палову па начным лесе.
  • кіроўца богданападобнага МАЗа сказаў, што ў яго багажнік ровар ня ўлезе. Ня ведаю, пра каго думаць кепска — пра кіроўцу ці пра МАЗ.
  • а так увогуле за выходныя 222,99, усе тыпы дарог, night cycling, міргаў кіроўцам фарай, а яны мне аварыйкай, мясьціны дзікія, фоткі ё.
  • ладна, хто-небудзь разумее, што 200 км на ровары за выходныя па цьмутаракані — гэта крута? Пакуль шкадавальнікі і нахрэншчыкі вядуць з 100%.
  • трэба было навіну пра запуск хуткіх прыгарадных цягнікоў расказаць пасажырам «Маладэчна—Крулеўшчына», вось бы парагаталі.
  • у Параф’янаве набраў з прыстанцыйнай калёнкі вады ў прыцемках, адпіў, жалезнавата, сёньня ранкам разгледзеў — жоўтая!


  • рэальна патрэбнае штоыднёвае выданьне ў інтэрнэце: «Што вартага ўвагі было, пакуль ты дзесьці гойсаў»
  • джаз расказвае некалькі гісторый за раз, нестае ўвагі мне на яго
  • самае бездапаможнае — гэта рэпартажныя вершы

Tweets copied by twittinesis.com

šedeŭry drukarstva

Tour de Viliejka






У дарозеАд месца да месцаДзе
КірунакЧас
0km0kmСтанцыя «Крывічы»
SW223°14:00
19.97km19.97kmДаўгінава
SE116°15:10
26.54km6.57kmПагост
ESE105°15:50
32.92km6.37kmІзьбішча
ESE104°16:20
37.78km4.86kmГорна
SE119°16:40
39.73km1.95kmДокшыцкі раён
NE29°16:48
40.13km0.4kmНовая Вілейка
NNW356°16:51
44.88km4.74kmВілейка, драўляная царква
NNW326°17:10
47.44km2.56kmГрабяні
E89°17:40
49.96km2.52kmКромавічы
ESE97°17:48
53.56km3.61kmЖамойск
E89°18:08
57km3.43kmКрасьнікі
E73°18:20
60.1km3.1kmВуглы
NNE20°18:30
64.35km4.25kmБаяры
NE27°18:45
67.98km3.63kmБягомль
ENE66°18:55. 15:50
75.38km7.41kmСасноўка
WNW282°16:10
78.76km3.38kmСасноўка
WNW284°
78.84km0.07kmАсінавік
E90°16:25
82.48km3.65kmВітунічы
NNW346°16:40
88.72km6.24kmНябышына
ESE92°16:55
93.09km4.37kmПруднікі
NNE17°17:05
106.76km13.67kmДокшыцы
SW224°18:00
107.71km0.95kmКраснае Беразіно
SW222°18:05
110.87km3.17kmТуркі
SSW201°18:15
113.91km3.03kmАтрубак
SSW190°18:25
120.93km7.03kmКрыпулі
WSW234°18:35
125.89km4.95kmКалягі, драўляная царква
ENE66°18:45
130.17km4.28kmВетахмо
NNE19:00
131.5km1.33kmДзегцяры
NNW359°19:05
135.35km3.85kmПаляне
NNW333°19:20
136.67km1.32kmЦеляшы
NW310°19:27
140.78km4.11kmПараф’янава*
NNW352°19:35
150.66km9.88kmДокшыцы
SE130°20:30
165.81km15.15kmПруднікі
SE134°21:00
166.86km1.05kmСкураты
SSE146°21:10
168.75km1.88kmЮхнаўка
SE133°21:30
180.41km11.66kmБягомль, аўтастанцыя
E71°21:45


*



21.8.10

From Twitter 08-20-2010



  • яшчэ было б прыкольна: страхоўка «ланцуг парваўся» — 45000/год — верталёт ад Белдзяржстраху пры надыходзе страхавога выпадку. =)
  • справа дужа прыбытковая: ланцуг у мяне ні разу не парваўся, а паруся ў кожнай доўгай паездцы.
  • веламаньякам прапануецца опцыя «дастаўка запаснога ланцуга з устаноўкай»
  • прыгадаўся яндэкскаўскі скандал з нашымі мапамі і падумалася: калі на афіцыйнай мапе — няісныя дарогі, Белкартаграфія нясе адказнасьць?
  • прыхаваныя заўзятасьці самыя моцныя, вось жа ня варта ігнараваць белмову з спасылкай на публічную практыку
  • уяві, у якой краіне мы б жылі, калі б усе вітруальнабеларускамоўныя раптам загаварылі па-беларуску ў офлайне.
  • калі жадаеш чалавеку кепскага, пажадай, каб ён жыў на разрэзцы квадрату мапы выданьня белкартаграфіі


Tweets copied by twittinesis.com


20.8.10

From Twitter 08-19-2010



  • я сёння закахаўся ў панэльнае гетта: у мікрараёне на выселках «зялёны бор» замест бабак з лаўкамі ля пад’ездаў веластойкі.
  • самы вялікі мой паўднёваўкраінскі страх: што некалі і ў нас не застанецца нармальнага чорнага хлебу і цёмнага піва. апошняе дзеецца на вачах
  • папаезьдзіў 92км па сталіцы нашай родзіны, СНР неўзабаве ўся будзе спаганена бардзюраўзьнясіцелямі, трэба на іх хутчэй атруту вынайсьці.
  • не, таварыш ґуґал, дзякуй, вядома, за пераклад, але мне трэба Лясны, не Лесной у тайзе.
  • RT @lazyest: Тыгракрыс http://goo.gl/fb/OrKAD
  • пакуль на месцы лошыцкага спальніка быў сад, ваколіцы былі сьпярэшчаныя сьцежкамі, Лошыцу засялілі — усё зарасло, што за парадокс…
  • нарэшце такі наведаў Вілкаўшчыну, а яе ўжо не аказалася. http://andrejczyk.blogspot.com/2010/08/zapoznienyja-adviedziny-vilkauscyny.html


Tweets copied by twittinesis.com


19.8.10

Zapoźnienyja adviedziny Vilkaŭščyny

Збылася даўняя мара наведаць Вілкаўшчыну.

Вядома, тыдзень таму, у суш і сьпёку, дабірацца да яе было б ня так цікава, як па разьмяклай гразі.



На сярэдзіне пераправы задняе кола павяло, выраўніваў пярэднім па самым краі «сушы», запамінальныя сэкунды.



У Вілкаўшчыну я хацеў завітаць некалькі гадоў, ды ўсё ніяк не атрымлівалася. А Вілкаўшчына чакаць ня стала. Такая ілюстрацыя ісьціны пра тое, што ня трэба адкладаць на заўтра, тое, што можна зрабіць хаця б сёлета.



Час і «Керамін» зрабілі сваю справу.

Пішуць, што сёлета зьнясуць і гэта.

P.S. Шчымлівая гісторыя, як высялялі апошнюю жыхарку Вілкаўшчыны.

From Twitter 08-18-2010



  • а велагараж у Зялёным Бары, аказваецца, платны.
  • Прычым месцы ў велагаражы разабраныя, за 19 тысяч у месяц, уяві! Машыну можна кінуць бяслплатна, а веламаньякі ровары паркуюць за грошы!
  • вар’ююць беларусікі, якія кажуць «беларусікі»
  • дзень экспэрымэнтаў: зьеў шавурмападобны ход-дог на экспабеле і купіў піва зь вітрыны шапіка. шавурмдог ок, а вось зь півам яўна схібіў.
  • нейкія чарговыя глюкі з ґуґламапай, што хоча, тое малюе, як бзік зойдзе, маштабуе, крытычныя дні, відаць.


Tweets copied by twittinesis.com


18.8.10

From Twitter 08-17-2010



  • афігенная рэкляма: калі вы трапілі ў бяду за мяжой, пазваніце 8801блаблабла. Можа, адразу 01?
  • ніхто не здагадаўся палічыць, колькі ў сярэднім (пост)савецкі чалавек за жыцьцё чакае сантэхніка-электрыка з ЖЭСу, ну й манэтызаваць.
  • прыйшоў цьвярозы электрык
  • …жарт, вядома.


Tweets copied by twittinesis.com


17.8.10

From Twitter 08-16-2010



  • Ніхто ня піша «электрык па рознай драбязе», усе хочуць пераштрабіць сьценкі ды паставіць касьмічныя дэвайсы, і шлюць на тры літары, у ЖЭС.


Tweets copied by twittinesis.com


16.8.10

From Twitter 08-15-2010



  • кінатэатар ракета — цуд некранутай прыроды: лазьня, сталоўка, захлынутыя калонкі, замыленая карцінка — усё ў адным.
  • і пры гэтым самае талковае кіно менску ідзе ў гэтым смуродлівым сопле зыржавелай савецкай ракеты, падарыце ім хоць пішчалкі з буфэрам хто.
  • у кінаафішы ня столькі цікава, ці ё ў кінатэатры долбі-сыстэма, а ці працуе там кандыцыянэр.


Tweets copied by twittinesis.com


15.8.10

From Twitter 08-14-2010



  • на будаўнічым базары ўсё па-ранейшаму аднастайна і сумна, зь цікавага толькі чарга на стаянку.
  • ay.by беларускія літары не пражоўвае, проста сьцірае, безгаловыя безрукі, вылазьце з танку, вайна скончылася, юнікод прыдумалі!


Tweets copied by twittinesis.com


14.8.10

From Twitter 08-13-2010



  • ні за што не забівай стрэлку ля нацыяналкі, гэтая пякельная спаруда не адкідвае ценю, што пагражае калецтвам твайму непунктуальнаму камраду.


Tweets copied by twittinesis.com


13.8.10

From Twitter 08-12-2010



  • піў учора вечарам аліварыю і ня мог патлумачыць сваёй да яе нерыхільнасьці. утро вечера аказалася мудреней.
  • я выклікаю пытаньні ў супрацоўніц гандлю: «а што гэта вы такі ўспатнелы? а вам жа напой не з халадзільніка? вы ж ня будзеце адразу піць?»
  • ноч, адчыненыя вокны, прыпынак непадалёк, ціша, і кожныя чвэрыцьгадзіны кажа проста ў вуха нейкі маньяк: «Асьцярожна, дзьверы зачыняюцца…»
  • забытае мастацтва радыё, http://www.staroeradio.ru/collection.php?l=%D0%92 Всесоюзное радио - Воскресная радиопередача - С добрым утром
  • цікава паслухаць савецкае радыё, рэклямуюць «Лятучы карабель» песьняй, якая ў мульцік потым не ўвайшла.


Tweets copied by twittinesis.com


12.8.10

From Twitter 08-11-2010



  • выпіць піва ці йсьці ўжо спаць? — трэба правесьці апытаньне ў ЖЖ.
  • калі ровар лісьлівіць свайму гаспадару http://yfrog.com/bgg40dj
  • «Как в Грузии воспитывают патриотов» http://bit.ly/doGUGY …Пад беларускім сьцягам, гл. 2:15.


Tweets copied by twittinesis.com


10.8.10

CUM


• Наведаў ЦУМ. Гэта такая сакрэтная ўстанова, замаскіраваная пад магазін. Невядома, як мяне ўвогуле туды пусьцілі. У ЦУМе дафігішча агентаў, калі яны бачаць чужынца, пачынаюць сутаргава імітаваць пакупкі: «мне падайце шкарпэткі 80% бавоўны, 5% эластану». Ясна, што звычайны чалавек ня можа ведаць такіх падрабязнасьцяў загадзя, але агенты ствараюць такія чэргі, каб чужынец паторкаўся і зваліў. Я, каб не папаліцца, таксама кажу, дайце мне, ээ, піўны фужэр, эээ, на ножцы, ну, з рыскай, 0,33 там яшчэ, эээээ, ладна, блін, здаюся.
Але ахоўніца прылаўка зьлітавалася і завярнула келіх 0,5 за 3 тышчы. Ясна, што ў незакансьпіраванай краме посуд столькі не каштуе. Мяне, канечне, разьдзіраў інцярэс, што ў іх там такога сакрэтнага за ахоўваемымі шкарпэткамі ды лямпачкамі, але ня стаў спакушаць лёс двойчы. Увогуле, вельмі слушна, каб шкодныя звычкі мелі адпаведнае афармленьне, так што ніякіх фужэраў, кварты вам бляшаныя, эстэты **аныя.

• З другога разу Кіеў падаўся ўдвая меншым.

• Беларусь мне ўжо як тыдзень нагадвае ісьляндзкае кіно, цёплае тармазнутае ісьляндзкае кіно.

• Бесчалавечны гэты дыспэтчар задач, не каб кнопку «даць па руках, адабраць цацку», — адразу «завяршыць працэс», во каб так дзяцей выхоўвалі.

Tweets copied by twittinesis.com

From Twitter 08-09-2010



  • 18:58:04: пасьля сьмерці сабакі трапляюць ва ўкраіну. і каты.
  • 19:06:18: перад ад’ездам у Адэсу на велапаласе паставілі бочку з квасам, што мяне дужа абурыла, цяпер сьмешна ўспамінаць — Адэса: http://bit.ly/bay3XT
  • 19:40:02: севежапанаехалыя беларусы на поўдні ўкраіны вызначаюцца на раз-два, кшталту — дзіцёнак: «Мама, а чаму гэты дом не зьнясуць ці не заселяць?»


Tweets copied by twittinesis.com


9.8.10

From Twitter 08-08-2010



  • 11:55:50: у краме завіс насупраць стэлажа цукерак. вось бы мне такіх у савецкі навагодні падарунак.
  • 11:57:33: ва ўкраіне жылі ў аплеценай павукамі хаце, на трэці дзень гідлівасьць зьмянілася разуменьнем іхняй карыснасьці пры вечна адчыненых дзьвярах
  • 12:06:27: Сапраўдныя беларускія тысячнікі http://bit.ly/areEqV
  • 12:39:05: афігенная зіма была. афігеннае лета.
  • 13:23:46: У раварыстаў забіраюць нават ходнікі http://bit.ly/a8uALU
  • 14:08:54: спрэчкі вакол кляштара бэрнардынаў вядуцца такія, быццам ён яшчэ ёсьць. ехаў учора міма — дзірка там са сьценкамі, а ня кляштар.
  • 14:13:09: ёсьць людзі, у якіх емэйл-аўтамат, гаспадар піша, а адказы не прымае. у мяне тэлефон такі некалі быў, але тэлефон той хаця б часова ставяць.
  • 14:17:55: бачыў учора @rymasheuski ва ўрбаністычным краявідзе, ішоў сам-адзін па двары плошчы Перамогі да колішняга пункту прыёму шклатары =)
  • 15:10:32: todo: у тэчцы «музыка на выкід» дадаць графу «літраж (у кальтэнбэрґах)». Скажам, «2Unlimited» — 0,8 л, Dolphin — 1,3 л etc. І можна слухаць.
  • 15:45:28: на вакзале ў Адэсе ля століка з кнігамі: — У вас есть путеводитель по Одессе? — Нет, разве что я вам сама покажу.


Tweets copied by twittinesis.com


8.8.10

From Twitter 08-07-2010



  • 13:01:23: Гаварашчы казёл з кінфільма «Гостья из будущего» ўжо чытае навіны на Kapital.by. http://bit.ly/ddLaIx . Вось такое касмазоа.
  • 15:17:11: Кіеў ды Адэса — дужа суровывя для раварыстаў гарады, і мушу сказаць, раварысты павальна езьдзяць па ходніках (і рэйках =).
  • 21:47:33: браму лошыцкага парку падпісалі па-расейску, губэрноіды салатаглавыя.


Tweets copied by twittinesis.com


7.8.10

From Twitter 08-06-2010



  • 11:18:39: Ад «Крыніцы» з ходнікаў сагналі машыны і павесілі вытрымку з ПДР: на ходніках стаяць нельга. Нельга дык нельга, пераехалі на супрацьлеглы =)


Tweets copied by twittinesis.com


6.8.10

From Twitter 08-05-2010



  • 12:39:24: будзіць арганізм сярод ночы кашлем: «дзе, бля, салёная вада ў носе, дзе тлустыя, пытаюся, камары, дзе мой зьдзьмуты матрац, што за фігня?»
  • 12:41:46: разбэшчаны памыйны кот, ты, арганізьме, кажу, пачакаў бы, засранец, да раніцы, ці да зімы хіба, мукалцін во жары, курортнік хераў.
  • 19:46:58: У Беразанцы любяць чытаньне, чыстапісаньне і маляваньне. http://bit.ly/bawiFZ


Tweets copied by twittinesis.com


5.8.10

Berezanka

У Беразанцы любяць чытаньне,



чыстапісаньне



і маляваньне.

From Twitter 08-04-2010



  • 00:50:47: 7092 #km, прабег — 1589 з 21 траўня, два тыдні бяз ровара
  • 01:02:34: о, у Бягомлі адкрылі аўтастанцыю, ужо аж няцерпіцца пас… паглядзець, вопшчэм.
  • 17:57:44: Мікалаеўска радыё — самае затарможанае радыё, якое чуў. Вядоўца чытае літаральна па складах, відаць, перакладае на ляту.
  • 20:44:07: якое ж ваў на небе, які смачны хмарны суп
  • 20:46:51: я праўда такога шавяленьня неба ніколі ня бачыў


Tweets copied by twittinesis.com


4.8.10

From Twitter 08-03-2010



  • 12:21:10: не глядзі на сонца, паглядзі на лісьце, яно ўжо адлятае
  • 12:52:45: самая вялікая шкада, што не пасьпеў трапіць на славуты атракцыён «Дарога Коблева—Мікалаеў», да майго прыезду яго бязьлітасна заасфальтавалі.
  • 13:38:36: а тым часам Яндэкс навучыўся канвэртаваць валюту з пошукавага радка, як Google, але на зайздасьць Ґуґлу канвэртуе і беларускія рублі.
  • 14:12:46: Ну што, па курортах? http://bit.ly/bJR7fQ
  • 16:38:25: пасьля ўкраіны ў мяне выпрацаваўся новы стыль катаньня. ровар з такім стылем доўга не працягне.
  • 23:09:13: i vos chren jaho viedaje, jak uviarnuusia u siaredzinu 2-j palasy.
  • 23:22:07: samaja krutaja vielafara, 7 flikierau i katafotau, halounaja daroha - pofih
  • 23:26:21: lexus dau pa tarmazach, uzo amal paviarnuusy, za krajem 1-j palasy.


Tweets copied by twittinesis.com


3.8.10

karotki kurortny pravadnik z rysunkami

Ну што, па курортах?

Рибаківка, яку москалі називають Рыбаковка, а беларусы Рыбакоўка, за тое, што ўкраінцы называюць Беларусь Білорусією, а адэска-мікалаеўскія таксісты беларусаў бульбашамі, бо думаюць, што кліенту ад гэтага радасна і весела.

Дык вось, Рыбакоўка — зямны рай.

Там пляжы з новымі сьметніцамі, якія рэгулярна чысьцяцца, а ў кабінках няма пракладак, прэзэрватываў і сьмецьцевых пакетаў з мухамі.



Там чыстыя ўзбочыны, яркія білборды, шырокія дарогі і прасторныя аўтобусы.



А станцыя — сапраўдны твор мастацтва!



Да паслугаў кліентаў — шыкоўны рынак з утульнымі шапікамі,



прасторнымі гандлёвымі павільёнамі,



сучаснай прадуктовай крамай.



Да мора вядзе рамантычная алея з натуральнымі няроўнасьцямі, закліканымі рэгуляваць хуткасны рэжым і спрыяць бясьпецы курортнікаў.



Нашто Ямайка ці Мальёрка, калі пад бокам Рыбакоўка!




Малавата будзе?

Памнож на сто, атрымаеш Коблэвэ. Калі на Рыбакоўку трэба не прапусьціць правільны паварот, то Коблева пэленгуецца проста: засьмярдзела серай — павяртай да мора. Дыхай глыбей, бо смурод, кажуць, дужа карысны, а на моры ўжо так не сьмярдзіць.

Коблева — нармальны такі курорт мікрараённага выгляду. Цесна,брудна, шматпавярхова, разьбітыя дарогі, аквапарк усяго за 90 нашых тышч, базар, КПП. Марштуркі да трасы кожныя 30 хвілінаў. Танцы-зажыманцы ў кожным двары. Курс абменьнікаў на 6% меншы за нармальны.



Грамадзяне курортнікі, праходзьце далей у мора, не затрымлівайцеся ля берагоў курорту!




Круціш носам?

Прастуй у Аркадыю, на самы славуты пляж Адэсы! Ад вакзалу давязе 5-ты трамвай. Калі ўлезеш.



Хто прайграў — пойдзе купацца. Такая жорсткая гульня гэтыя шахматы, а ты думаў.



ps: Google кажа, што ў гэтым тэксьце слова «Рыбакоўка» сустрэлася першы раз за ўвесь інтэрнэт. Ахвотна веру, бо пасьля вэгэтатыўнага жыцьця на пляжы выпрацоўваецца рэзыстэнтнасьць арганізму нават да творчасьці калектыву «Игра Слов», якія ўжо тут дыярыюшы.

From Twitter 08-02-2010



  • 10:34:18: вярнуўся з украіны, чытаю гарадзкую малву ў ва-банку: у менску знайшлі графіці на прыпынку, паламаную лаўку, сьцежку на газоне. шок і ступар
  • 10:35:11: у менску настолькі чыста, што ў старым пераходзе пад вакзалам ніводнай сьметніцы няма
  • 10:36:55: у менску ў грамадзкім транспарце два шэрагі поручняў, а не чатыры, каб трымацца яшчэ й за столю, і вачам нестае жоўта-«богданавага» колеру
  • 10:38:28: у менску ў маршрутках не адкідваюцца дадатковыя сядушкі ў праход (а, дарэчы, прыкольна, мне спадабалася)
  • 10:40:12: у менску на міжгародніх рэйсах кіроўцы не дастаюць з багажніку плястыкавыя зэдлікі лішнім пасажыраў (а, дарэчы, прыкольна, мне спадабалася)
  • 10:42:57: тут прыпынкі, расклад, чэкі, і на сьветлафорах стартуюць зь першай перадачы.
  • 10:45:40: тут пачуваешся ў кампутары зь ліцэнзаваным софтам, які працуе ўдвая марудней, чым хакнуты, разагнаны, увесь у пыле й вірусах суседзкі.
  • 11:31:16: Сьмерці ў тэпцях. #odessa #odesa http://goo.gl/photos/Wen1
  • 11:57:58: у Кіеве пішуць — «Роздільний збір відходів — крок у майбутнє!», бліжэй да мора — http://goo.gl/photos/w7UM
  • 12:15:52: Па дарозе з Адэсы да Кіева ў вагоне не аказалася вады. Сказалі, што такому пераборліваму трэба было ехаць на «Чарнаморцы». Хто ж ведаў.
  • 12:17:47: Ва Ўкраіне люты капіталізм — можна ўзяць квіток без чаргі і з кандыцыянэрам, але з даплатай за сэрвіс (дарэчы, прыкольна, мне спадабалася)
  • 12:22:29: Плястыкавыя бутэлькі — незаменныя ў транспарце. У цягніку яна трымала шыбу, каб не засоўвалася. ЛАЗ на Миколаїв: http://goo.gl/photos/l69l
  • 12:46:02: ва Ўкраіне ёсьць таксі ад трасы да вёскі, і крамкі на пляжах, а ў нас пешшу ці калі хто падкіне і на Цнянцы якой нат вады ня купіш.
  • 12:53:22: Ва Ўкраіне панятак «забароняецца» адрозьніваецца па значэньні, нельга піць піва, нельга скакаць зь пірсаў, ага… http://goo.gl/photos/06Rb
  • 13:18:09: Арганізацыя руху ў Адэсе: Машыны — трамваяпешаходы — машыны: http://goo.gl/photos/BgEt
  • 13:58:58: І яшчэ я думаў, што поўдзень #ua спрэс расейскамоўны, аказалася якраз наадварот, за выняткам Адэсы, ды й там гучыць.
  • 18:07:40: як вечны cdmaшнік ва ўкраіне жорстка лахануўся з сувязьзю, купіў МТС-Турыст, а ён адно для маскалёў ды азіятаў, і 10 грывен за хвіліну гэць
  • 18:08:52: да пакета ўкладаецца кніжка, у якой ні слова, што з 000 паперадзе — удвая таньней, дзякуй добрым людзям, падказалі, але што за дурылка?
  • 18:10:27: увогуле ніколі бяз добрых людзей не дазнаўся б, што калі канчаюцца мікалаеўскія маршруткі на базары, яшчэ тройка застаецца на вакзале
  • 18:17:49: па-беларуску правільна: «Адэса?! Ма-ма!!!..»: Выйсьці з вакзалу адразу на Жданы— цэлы цывілізацыйны стрэс.


Tweets copied by twittinesis.com


2.8.10

viečarovaje



Да фоткі прыкладаецца апісаньне саўндтрэку:

  • гарлапаністыя паўднёвыя цвыркуны, стэрэа, вушы закладвае,
  • нейкі гогат зь сярэдзіны вадаёму (Сосіцкі ліман),
  • рытмічнае журчаньне вады, зь якой выходзіць нейкая неапазнаная постаць з тазікам,
  • боўць-боўць-перамат з украінскай фанэтыкай — з мосту занядбанага элеватара скачуць у ваду падлеткі,
  • часам квохкат кураў, часам мык быкоў, нейкае ўу-ўуў-ўу ўжо ня ведаю каго,
  • увесь час запісу — басавіты аркестровы гул камарынай раці, брэх сабак зь вёскі і супрацьлеглага берагу.
а так цішыня і эмбіент.

Fatograf stavić kadar

Українською — блище

1.8.10

palindromny ramont


  • 16:29:43: а хто прыдумаў разганяць палівалкамі пешаходны Крещатик а 10-й вечара? Ці так брутальна заўжды было?
  • 18:22:30: на ангарскай паліндромны рамонт: леташні асфальт сскрабаюць і кладуць сёлетні. ці мо гэта тэхналёгіі цяпер такія.


Tweets copied by twittinesis.com