12.8.07

вёсцы раскрыжавалі вокны
абарвалі дратоў кудзелі
вільчакоў у зьмярканьні мёртвым
выцінаныя чэзнуць цені

мурава абдымае хаты
залівае вішар дарогу
з-за паркану наліў касаты
пэрлы кідае белабогу

з падарожжа па зьнелюдзелых вёсках

No comments: