фоткаў царкву ў Лужасьне
з дарогі і з-за агароджы
тут выйшаў дзядзька з барадой і спытаў тонам падаткавага інспэктара, ці атрымаў я благаславеніі.
я ні ад яго, ні ад славеніі нічога не атрымліваў, тым больш благога.
таму ветліва прамаўчаў і фоткаў сабе далей.
дагэтуль блага славеніі ад мяне хацелі толькі на бранявым завулку ў Менску.
ды ладна прэзыдэнцыя, а гэта што за стратэгічны аб'ект?
і ці выдаюць благаславеніі потным раварыстам у велапамперсах?
No comments:
Post a Comment