8.8.07

І вось чаму я ня веру ў сьветлую будучыню.

Чыноўнікі расказваюць пра роварнае шчасьце: у Сьветлым Неўзабаве нам зробяць веладарожку тапіцца езьдзіць: ажно ўздоўж усёй сьвіслачы.
Я вам скажу, што гэта будзе за дарожка: гэта будзе любошчадарожка для інтымных парачак, гэта будзе бухладарожка для рознаўзроставых кампаній з прылеглых інтэрнатаў ды мікрараёнаў, гэта будзе бульдогадарожка для выгульваньня і выбегваньня сабак рознага росту ў холцы, ням-ням, гэта будзе адпаведна дарожка зь бітым шклом розных піўных пахаў.
Асабліва цешыць, што дарожку будуць класьці зімой, увесну па разьмерзлых грывах асфальту я мо й заеду пагайдацца :)

Але ўсё гэта так, казачкі пакуль.
Самае цікавае, што 30 верасьня здадуць 1-ы ўчастак. Я маю падазрэньні, што гэта будзе за ўчастак. Там будзе дасканалы асфальт і дасканалыя бардзюры.



Ну й ехаць, напрыклад, ад Нарачанскай да Нямігі па гэтай веладарожцы было б поўным ідыёцтвам.

Вельмі шкада, што грошы, якія можна было б патраціць сапраўды з карысьцю для раварыстаў, спускаюцца ў безнадзейны і бесталковы праект

No comments: