4.8.07

а я нібыта новы ікарус...

даехаў да вёскі па раскладзе прыгараднага аўтобуса: 40 км за 1.50.
пачынаю прыглядацца да лёгкаматорных самалётаў =))

сёньня адкрыў для сябе афігеннае аґрамястэчка — Астроўна.
Стаіць абапал файнага возера, над возерам — велічны храм 16 стагодзьдзя, паркі, пляжы, водныя ровары.
Проста зямны аґрарай.

Нават песенька згадалася шушкевічкіх часоў: "Астроўна, Астроўна, імя маёй любві, Астроўна, Астроўна, заўсёды жыві. Хачу я застацца з табой праз гады, ты цяпер для мяне назаўджды — часьцінка душы". Мілая такая была песенька. Праўдзівая.

No comments: