На гэтым месцы ўжо можна мэмарыял ставіць палеглым.
Летась — грузавік задавіў раварыстку, сёлета — загінуў кіроўца грузавіка. І гэта толькі тое, што я ведаю.
Калі вяртаешся па гэтай вуліцы, кожны раз як у лятэрэю гуляеш, бо і па Ставіленскай зялёны, і па Багдановіча зялёны, а паласы дзьве, і яны звужаюцца, і агароджа збоку, і асфальт абы які, і ўсім трэба як найхутчэй і можна і па галавах.
Няміга — самая кончаная вуліца, ўвасабленьне ідыёцкай некампэтэнтнасьці горадабудаўнікоў, два новыя паркінгі на ёй (не перад!, не каля!)заб'юць у яе асінавы кол. І пакуль гаспадарыць калхозная інэрцыя шанцаў вярнуцца дахаты здаровымі і ў час у менчукоў будзе з кожным годам меней.
15.8.07
дарога дадому
а 10:21
cetliki dzieścištości, miensk
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment