а я ж яшчэ не расказаў!
учора ўвечары, недзе каля 22-й, здарыўся цуд
уяві сабе, мяне прапусьціў тралейбус!
за 6 гадоў гойсаньня па Менску такое ўпершыню.
еду я сабе па дзяржынцы, сьвячуся, пераліваюся, падлятаю да любімава, там якраз тралік паперадзе з 2й паласы, на зялёны стартуе,
ну я ж не дурны абганяць тралікі, тым больш справа, тым больш ноччу, …тым больш тралікі.
дык вось пралятаю скрыжаваньне, займаю “мэтар ад краю”, сьцішваюся з тым разьлікам, каб прачакаць, калі тралік пад’едзе да прыпынка, ляпне туды-сюды дзьвярыма ды сарвецца далей. Карацей, гадамі адпрацаваная тактыка.
І тут мяне насьцігае лёгкі завісон. Тралік амаль спыняецца ў сваёй другой паласе і чакае, пакуль я праеду, дакладней, пакуль я адфігею, зразумею ўсю неймаверную шырыню джэнтэльмэнскага жэсту, ціскану нарэшце на понажы, й праеду як віп-пэрсона наперад.
паказаў вадзіле, як умеў, сьветлалюстранымі жэстамі ўсю ягоную крутасьць і рэспэктовасьць.
цалавацца ўжо не палез, раптам, гэта не зусім дарэчна на 2-й паласе дзяржынкі?
прыехаў дахаты, і тут акурат за вакном пачаўся салют. як на замову.
зы. пракаціўся па цэнтры не свамі партызанскімі сьцежкамі, а нармальнымі людзкімі й афігеў ад колькасьці ровараў з раварыстамі і без.
суцэльныя прыемнасьці. а яшчэ і вілку новую паставіў ад “вядушчага тайваньскага праізвадзіцеля” па мянушцы Zoom. TREK ненажэрны.
24.8.07
суцэльныя прыемнасьці
а 10:40
cetliki metraŭtobusy, miensk, ravaryzm
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment