23.3.06

2203

уражаньні з учорашняга.
неяк акудовіч сказаў, што галоўная рыса беларусаў - індывідуалізм, то бо яны будуць сядзець у сваёй хаце, пакуль неба ня зваліцца.
ня самая лепшая рыса.

народ вакол Мястэчка паліць увесь час, дыміць на людзей, стаяць у натоўпе проста фізычна немагчыма з-за гэтага смуроду.
на просьбы кінуць паліць некаторыя робяць паказальную зацяжку. які тут настрой... якое яднаньне...
ходзім зьбіраем сьмецьце. цяпер толькі вялікае. бычкі не бярэм, але ад іх месцамі бела.
з музыкай поўны правал. яна мае быць унівэрсальнай і пазытыўнай.
то бо без шаманскіх бубнаў і бязь енкаў кшталту "радзіма альбо сьмерць", рэп таксама не для ўсіх. Музыка павінна быць пераважна стваральнай і дарослай. гэта не тусоўка па цікавасьцях. гэта наша паштоўка на ўвесь сьвет. Ёсьць проста клясычныя рэчы, ёсьць іх добрыя перапрацоўкі, ды пазваніце Супрановічу, чэсслова, калі дыскаў няма. Музыка не павінна разьядноўваць і разганяць.
учора дзяўчына на парапэце над лягэрам вельмі нас устрывожыла. Нельга, каб эмоцыі пераходзілі мяжу "нармальнасьці".

студэнды БДУ тожэ ЗАссалі. ґаньба! ведаю людзей, што адзначаюцца на праверках і вяртаюцца на плошчу!

No comments: