вядома, што АТН (агенцыя тэленавінаў на нашай тэлевізіі) - гэта асобны прывілеяваны аддзел на БТ, пра які шарагоўцы маюць слабае ўяўленьне.
а ў Саўбеліі - яно як? палітычныя аглядальнікі, якія пішуць на злобу дня, - яны даступныя для кантакту, ці таксама сядзяць дзе-небудзь агароджаныя?
проста я тут падумаў - можа, гэтым небаракам што падмешваюць? коляць наркотыкі? псыхатропныя рэчывы?
я проста не магу ўявіць, каб чалавек у нармальным стане, хай нават ня лепшых маральных якасьцяў - можа прыдумаць і напісаць пра зьбіцьцё крыжом па галаве вярзілы, які пераапрануўся папом, крыважэрныя рытмічныя ўдары штыром пад шлем (не, ну ўявіце карціну!), старшаклясьніц са сьвінцовымі сьнежкамі і сьмерць ад некалькіх сінякоў. такое прыдумаць немагчыма. гэта можа толькі прывідзіцца.
ёсьць спэцыялісты - што гэта за трава?
28.3.06
СБ
а 19:47
cetliki burapiena, padabańni, prapaganda, zoo
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment