БНФ(правільны_КХП) заўсёды казаў людзям праўду. У гэтым уся фішка. Балбатаньне. Таталітарныя сэкты найлепш пачуваюцца ў таталітарным грамадзтве. Проста нехта працуе на змор, а нехта раз у тыдзень посьціць на сайт чарговую энцыкліку "праўды", якую потым мінімальна адступаючы ад арыгіналу разносяць адэпты. Ім нявыгадная нашая перамога, таму што тады іх праўда абломіцца і яны згубяць свой уяўны статус прасьвечаных старцаў, якія акармляюць праўдай мітусьлівую і бесталковую паству, якая нечага рыпаецца.
А справа ў тым, што перамога ўжо ёсьць. Тысячы людзей на сустрэчах у мястэчках, пад прыцэлам ціхарысцкіх камэраў - гэта ўжо перамога. Перамога маральная. Самая важная.
І 19-га варта гэтую перамогу адсьвяткаваць. Гэта будзе сьвята паўналецьця Беларусі.
(камэнтар да http://aliaks.livejournal.com/13250.html)
12.3.06
апяць 25
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment