26.3.06

25

Учора.

Пачатак безвыходны. Народ запакаваны. Сілы няроўныя. “Чорныя” выцясьняюць з баявымі воклічамі ў бок вакзалу. Ніякай арганізацыі. Нехта крычыць – бяжыце ў арку. Бля, ніякіх арак! Толькі не ў двары! Нехта заклікае хапацца за рукі і супраціўляцца. Нехта з тых, хто ўцякае першым. Казёл. Прабі сабе башку сам. (Забягаючы наперад, тое самае варта было сказаць Казуліну).

Сябры завісьлі з боку Купалы. Выбіраюся на Камсамольскую. Чую “там сабралісь ненармальныя, б’ют вітрыны”. Пасьля Плошчы не маўчу. Гаўно не павінна пачувацца халвой на нашай зямлі. На Кірава стаіць адзінокі Хадыка і задуменна глядзіць праз дарогу на вірлівы дынамаўскі кірмаш. Там common people. Зь Леніна выліваецца людзкая хваля. Тысячы людзей пад прэзыдэнцыяй. Карцінка не для слабанэрвовых. Прылятае грузавік. Выскокваюць салдацікі са шчытамі. А мы ўжо прайшлі. На вул.Купалы машына БТ. Ґаньба! Зьяжджае пасьля трэцяга воклічу. Шкада, не было камэр. Зманціравалі б сюжэцік пра тое, як адмарозкі разьбілі бтшную машыну і скінулі яе ў Сьвіслач.

У парку Купалы багата людзей. Сьвяточны настрой. Прыйшло шмат апалітычных знаёмых. Дзякуй БТ. Выступы супярэчаць адно адному. Гучыць “застаемся тут”. Гучыць “ідзем на Акрэсьціна”. Не, ну, людзі, а думаць?

Магчыма, нехта патрапіў адразу ў парк. Магчыма, нехта стаяў пад гарой перад Кастрычніцкай. Магчыма, нехта проста ня бачыў, якая нечуваная колькасьць войскаў была ў цэнтры. АЛЕ Я НЯ ВЕРУ, ШТО ГЭТА БЫЎ КАЗУЛІН. Ён ведаў усё, і бачыў усё. І разьвязка была ня тое што прадказальная – адзіна магчымая. Ён жа, бля, нібыта вайсковец.

15.00 Канец мітынгу. Сьвяточны настрой. Машыны сыгналяць. Людзі ўсьміхаюцца. Прадавачкі адказваюць па-беларуску. Мінакі зьдзіўляюцца – о так, вас шмат. Еднасьць. Сьмеласьць. Упэўненасьць.

Праз гадзіну зьменяцца на звыклы адчай, бясьсільле і запужанасьць.

Акрэсьціна. Мае сябры – хто на Акрэсьціна, хто ў Жодзіна, хто на Старабарысаўскім. Чаму б не пайсьці на Старабарысаўскі? Адглесьць тая самая, і ўсё праспэктам… Ці ў Жодзіна?

Якія мэты паходу? Вызваліць вязьняў? Падтрымаць вязьняў? Як? Раззлаваўшы акрэсьцінскую ахову? Нарвацца?

ОМОН – скаты.
Навумаў – хлус.
БТ, Лад, ОНТ – казлы.
Рэжым – злачынны.
Кроў – чырвоная.
Што з гэтага было невядома раней?

Калі “падбухторваньне да дзеяньняў, якія могуць прывесьці да цяжкіх вынікаў” завецца правакацыяй, то хто Казулін, калі не правакатар? І як мусіў назваць гэта Мілінкевіч – геройскім учынкам?

Казулін – проста падонак.
Разважлівы, хітры, бессаромны. Колькі знаёмай бтшнай лукашысцкай рыторыкі ў тэксьце на ягоным сайце! Харызматычны траян, здольны псаваць і перакручваць. Казулін займаецца падзелам і расколам. Ды загадайце нарэшце Плошчу. Проста па-ду-май-це.

Колькі можна гуляць у паддаўкі, Міля?

Мілінкевіч. Ня знаю, што там у яго за рух. Паглядзім. Але ён лепшы лідар. Я не кажу – “на сёньня”. Няма часу шукаць новага. Міля пазнавальны. Міля інтэлігентны, чалавечны. Не харызматычны ў тым прыдуркаватым сэнсе слова, да якога мы прывыклі. Гэта добра. Наш прэзыдэнт якраз і мусіць быць такім – удумлівым працаўніком.

Але. Міля ня зробіць за нас нам шчасьце. Мы - народ, мы проста вырашым, каго наняць дзеля нашых інтарэсаў, калі прыйдзе час. А цяпер мы павінны ЗАСТАЦЦА РАЗАМ. Мы не павінны апускаць рукі. Эмоцыі сыдуць, злосьць міне, крыўда загоіцца. Але мы павінны рухацца. Сьвечкі, флэш-мобы, кветкі, любыя акцыі салідарнасьці, любы крэатыў – гэта павінна працягвацца. Дзеля нашых слаўных сяброў-герояў. Дзеля нас. Дзеля нашай будучыні. Дзеля нашай гісторыі. Інакш нас проста затопчуць, зацягнуць у гэтае балота.

Мы не павінны згубіцца. Мы павінныя бачыць адно аднога. Стужкі – сінія, бел-чырвона-белыя, значкі, беларуская мова – хто што зможа. Але мы павінны перастаць зьлівацца з шэрай масай.

Трэба стварыць сайт прыслужнікаў. З базай дадзеных. За ўвесь час існаваньня рэжыму. Па-магчымасьці з адрасамі і фоткамі. З пошукам. З рэйтынгам. З цытатамі. З артыкуламі крымінальнага кодэксу.

No comments: