пасьля маразму нашых підарач - хоць кожны дзень на майдан.
напружвае нэрвознасьць ды гістэрыя - жжоўцаў, бацькоў, суседзяў.
чаму павінна пераймацца мадэль паводзінаў несумленнага боку?
дэмакратыя - гэта нармальна
справядлівыя выбары - гэта нармальна
быць людзьмі - гэта нармальна
Мілінкевіч - нармальны.
здрада, крадзеж, махлярства, хлусьня, нахабства - вось што ненармальна, вось хто хай пераймаецца.
апошнім часам у жж я прачытаў багата ўзьнёслых вершаў лепшых беларускіх творцаў, але маніфэстам беларусаў ізноў, праз стагодзьдзе гучыць несьмяротнае Купалава:
А хто там ідзе, а хто там ідзе
У агромністай такой грамадзе?
– Беларусы.
А што яны нясуць на худых плячах,
На руках ў крыві, на нагах у лапцях?
– Сваю крыўду.
А куды ж нясуць гэту крыўду ўсю,
А куды ж нясуць напаказ сваю?
– На свет цэлы.
А хто гэта іх, не адзін мільён,
Крьіўду несць наўчыў, разбудзіў іх сон?
– Бяда, гора.
А чаго ж, чаго захацелась ім,
Пагарджаным век, ім, сляпым, глухім?
– Людзьмі звацца.
16.3.06
людзьмі звацца
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment