21.3.06

Плошча

надзея ўчора ачуняла. але кволая.
трэба давесьці Плошчу да ладу.
ня піце зусім і не паліце між людзей.
учорашняя Плошча была адным вялікім месцам для паленьня.
ёсьць людзі, якія ня могуць пераносіць тытунёвы дым фізычна.
зьвяртацца да кожнага мы стаміліся.
хацелася б, каб арганізатары нас падтрымалі.
сёньня бярэм з сабой скруткі пакетаў для сьмецьця ды пальчаткі. будзем зьбіраць, мо хто задумаецца.
хацелася б спадзявацца, што ёсьць плян, як дзейнічаць, калі лу раптам нагуляецца ў дэмакратыю і разьвяжа рукі сваім бандытам.
і ўвогуле, што ёсьць плян.

No comments: