па кожнай паездцы ў аўтобусе 542-га маршруту, або ў нямецкіх трамвайчыках, аддадзеных у Менск задарма, мяне ахінае дыскрэдытацыйнае адчуваньне - беларускія новыя рэчы горшыя за буржуйскі сэканд-хэнд. Новыя МАЗы пачынаюць празгатаць, губляць шрубы і ніты, фурчэць і грукатаць праз паўгода. На МАЗы першага пакаленьня ўжо цяжка глядзець. Беларускае адзеньне, што порткі, што вопратка - горшыя за паношаныя замежныя сэканды - і ўжо на вітрыне. Беларускі абутак - як лятарэя - сапсуецца да ці пасьля заканчэньня гарантыі? Дык вось цікава - чаму? Хацелася б спадзявацца, што з-за тэхналягічных чыньнікаў. Але, напрыклад, МАЗ - ён мадэрнізаваны? Чаго не стае мазу, каб рабіць прадукцыю хаця б на ўзроўні Мэрсэдэсу дзесяці-дваццацігадовай даўніны? Толькі жалязяк, мікрасхем ды даляраў? Ці рукняўср...?
Інакш кажучы, калі Мотавела аснасьціць усім тым, што мае Rockmachine ці там Trek які ды Шымана - што ў іх атрымаецца - Trek ці Аист з крутой навескай?
Якім ужытковым беларускім таварам можна ганарыцца?
(Белаз ды Беларус ня ўлік, калі толькі ня знойдзецца фэрмэр, які скажа - о так, Беларус абставіў круты амэрыкоскі трактар)
лыжы Целяханы?
мікрахвалеўка Гарызонт?
ровар Ветразь?
споднікі Купалінка?
кухонны камбайн Белвар? (ой, дзяржыця мяне :))))
тэлефоны Лёс? (яны DECT яшчэ там раптам ня выпусьцілі?)
беларуская энцыкляпэдыя?
пральная машына Атлант?
у якой даліне шукаць беларусам сваё поле цудаў, і што для гэтага трэба памяняць?
7.3.06
белаз
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment