мая краіна мае ўьмешлівы твар і разумныя вочы.
гэта сьвята, што ў краіне столькі добрых і сьветлых людзей.
трэба сабрацца ўсім разам, пазнаёміцца, адсьвяткаваць.
19-га я пайду на сьвята. на сьвята, а не на барыкады.
хай на гэтым сьвяце будуць людзі з кветкамі і паветранымі шарамі.
разам нас багата - гэта проста сьвята!
update 17:35
людзей было шмат, а мілінкевіча было мала.
у залю не пусьцілі. штатная правакатарка тут жа саабразіла, "што яны спэцыяльна не пайшлі, каб карцінку саздаць"
нейкі "патапыч" прасіпеў дзьве пясэнкі - адну пра мацярэй, другую пра жэншчын.
на пясэнку зьбегліся вакольныя псінкі і сталі скавытаць.
ужос.
потым доўга і разумна гаварыў вячорка.
нядоўга - калякін.
потым нарэшце далі слова мілінкевічу і стала весялей.
нармальны прэзыдэнт - усё, што магу сказаць.
здалёк, але даволі гучна, мімаходам крытыкаваў Мілінкевіча ў грубай форме адзін дзядзечка. З натоўпу выбег дзядзька ў сінім камбінэзоне (ахова?), дагнаў нязгоднага - і празь пяць хвілін яны з тым дзядзькам ужо... абдымаліся.
пазытыўна.
аб'яўляю самачынны байкот кінатэатру "Берасьце" за замарожаныя канечнасьці.
выступленьне выклікала зацікаўленасьць сярод усіх катэгорый насельніцтва
незалежна ад колькасьці лап.
надзейная абарона
фанаты атакуюць
update:
у часе сустрэчы ўзьнікалі зацікаўленыя дыскусіі
фанаты атакуюць-2
8.3.06
разам нас багата - гэта проста сьвята!
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment