14.1.08

іглаўкалваньне

Перапынак мінус-сэзону быў не такім і даўгім, а грамадзкі транспарт мяне добра такі дастаў. 120-му панапладзілі прыпынкаў, дзядзька з дынамікаў выпусьціў новыя сынґлы caution-attention-segregation. Бўэ-э.

Як жа файна было зноў усесьціся на ровар. На пярэднім коле зацокалі прыцішана шыпы, дзыньк-дзык-лё-дзік-круць! Вытворца прапісаў сьпярша 40 км «цьвёрдай паверхні». Я так разумею, гэта ён пра асфальт. А дзе ж я яму вазьму асфальт у чыстым выглядзе ў сэзон замёрзлых капяжоў і каткоў ля кожнай вадасьцечнай трубы.

Па-праўдзе, я горш думаў пра шыпаваныя пакрышкі і лепш — пра ролю задняга кола. Усю працу па захаваньні раўнавагі бралі рэдзенькія шыпы, а задняя адно падграбала. Так што безшыпоўнае зімовае катаньне ня мае і паловы кайфу, а лёд і сьнег прыручаюцца ужо 100-шыповай пакрышкай сьпераду.

Цікава, што я скажу, калі пастаўлю заднюю =).

Праехаў 27 км, і трошку незадаволены: мала сьнегу, мала лёду.
Прыглядаюся да коўзанкі ля саркафагу.

No comments: