Крамка ў прамзоне непадалёк ад цэнтру сталіцы.
Я: Вы карткі прымаеце?
Прадавачка: У прынцыпе, так. Прайдзіце да вунь той касы.
Прадавачка сыходзіць.
(паўза)
Прадавачка вяртаецца з 2-й прадавачкай і грузчыкам.
Праводзіць карткай. Апарат не спрацоўвае. Прадавачкі пераглядаюцца:
Прадавачка: Напэўна, хтосьці па тэлефоне размаўляе…
Прадавачка 2-я: Трэба пачакаць…
Я: Можа, лепей наяўнымі…
Прадавачка: Ды не, пачакаем…
(паўза)
Сытуацыя паўтараецца.
Прадавачка: Хто ж гэта размаўляе?
Аглядаецца.
Прадавачка (на ўсю залю): Пакладзіце слухаўку!
Чутна, як трынчыць набор нумару на спараным тэлефоне.
Прадавачка: Ну хто ж гэта зноў?!
Грузчык сыходзіць.
Апарат пілілікнуў.
Я: Можа, лепей…
Прадавачка: Ды не, зараз…
Прадавачка 2-я: Мы тут хоць да васьмі стаяць можам…
(паўза)
Прадавачка: У нас гэта праз тэлефон зроблена.
Вяртаецца грузчык.
Грузчык: Гэта Пятроўна размаўляе.
Прадавачка 2-я: Размаўляла?
Грузчык: Не, размаўляе.
Прадавачка: А, ясна.
Прадавачка 2-я: Пачакаем.
(паўза)
Прадавачка 2-я: Можа, ужо паклала…
Прадавачка праводзіць карткай.
Прадавачка: О, ціха!
Я: Няўжо?
Грузчык: У нас тут амаль ніхто…
Друкуюцца чэкі
Прадавачка: У каго ёсьць асадка?
(заслона)
1 comment:
Ой, ну ёлы-палы. Пару гадоў таму у "Суседзях" у Вяснянцы было на адной касе з 6, здаецца - і па тэлефоне. Толькі пакласці трупку прасілі ўжо па ахоўніцкай ра-цыі. Зараз ужо на кожнай касе, інтэграванае ў касавы апарат. Але тады я таксама стаяў, чакаў па некалькі хвілін. Спадзяюся, мой попыт унёс свой унёсак ;-) у справу мадэрнізацыі.
Post a Comment