2.1.08

1,5 link'a

Ярмоленка з Праляскоўскім застаўся ў старым годзе.
У вёсцы ня надта пашчоўкаеш каналамі.
Таму выбары ўсяго два: глядзець або не глядзець.
Калі перад новым годам адрубілася ўсё сьвятло цалкам, аказалася, што ёсьць і трэці.

Назаўтра чытаў быкаўскую «доўгую дарогу». Як падручнік пра сёньня.
Канцэрты ў найлепшы час, запросіны дарагіх інтурыстаў адно каб паторгацца на сцэне, галоўны ідэоляг замест прадмовы, песьні пра "неаддзялімы" кавалачак — рэцэпты заможнага творчага жыцьця з часоў спадара Васіля не зьмянілася. А паскудзтва, яно ж есьці ня просіць.

А яшчэ нядаўна той самы Ярмоленка сьпяваў у навагоднюю год песьню Ave Maria на верш Зянона, якая два гады запар прызнавалася найлепшай.

Што да паВлінкі, то глядзець пошласьць пад дэвізам «ты бульбаш, я бульбаш» з самай гаўнапесьні з усіх мной чутых можна толькі пасьля паВлітэркі, а мне столькі ня выпіць.

За два дні новага году я прачытаў ўтрая больш друкаваных кніг, чым за ўвесь год.

На новы год слухаў ня Лукашэнку, а кароткія хвалі. Мова была незразумелая, а песьні вясёлыя.

No comments: