7.1.08

Miensk (paused)

пусты зьнелюдзелы Менск, нібы застылая паштоўка, прыпудраная найноўшымі рэагентамі; беспрытульныя аўтобусы на зьнелюдзелых і зьнемашыненых скрыжаваньнях перад сьвятлафорамі, што зьдзіўлена лыпаюць вачыма; напышлівыя гмахі, якіх мітусьлівая аўдыторыя кінула самім сабе, і сам-насам яны, здаецца, сарамліва хінуцца адно да аднога, зьбянтэжаныя сваёй незапатрабаванай неадэкватнай веліччу; пустыя цягнікі мэтро, дзе станеш ля кабіны машыніста й глядзіш наскрозь аж да самага хваста, які боўтаецца ў падземных лябірынтах — мой любімы занятак.

затарможаны, сьцішаны, самотны Менск дужа падымае настрой.

No comments: