11.1.08

indie-нацыя

У белнэце — новы праект: nation-sos. Жыве ён першыя дні — Акавіта не налічыла нават сотні наведнікаў. Пішуць туды тэксты немаладыя ўжо ды заслужаныя спадары. Трансьляцыі няма, трэ штораз заходзіць кланяцца, каб сьвежага пачытаць, хоць гэта цяпер і ня модна.

Затое вельмі глыбаказначная застаўка, на якую нат трафіку на шкада. Празь пяць хвілін петраньня становіцца ясна, што з абвешанага гірляндамі Мірскага замку ідзе кругласутачны адстрэл буслоў сакрэтнай зброяй, што спапяляе іх проста ў паветры. Вэрсія знаходзіць нечаканае пацьверджаньне ў наладах флэш-плэера: калі паставіць якасьць на low, да мірскага замку на незаўважнай для радараў вышыні пачынаюць ляцець гатовыя шкілецікі.

Больш мудры бусел стаіць, акалелы, пад сьнегам над надпісам “Мы — нацыя”, побач зь якім па б-ч-б сьцягу гойсаюць разнастайныя памехі прыёму: палосы ды мурашы.

Чытаць на сайце можна багата чаго, толькі вось многа літар. Адважыўся такі не пашкадаваць часу на рубрыку «Нятленка», але там нічога не аказалася.

Я так разумею, трэба цешыцца, што яшчэ нешта ды па-беларуску, і што ўсяго гэтага ў жанры «хоць нешта» становіцца ўсё болей.

[паўза для цешаньня]

Нездарма ж мы indie-нацыя.

No comments: