30.1.08

вось сымбаль твой

калі раней прадстаўнікі пралетарыяту дакалупваліся простымі мычаньнем «Эээтыыы’ля!» або саплівым «Дай пакатацца, шышыш?!», то цяпер новы трэнд: «оО! эЭ! А гдзе фліікеры?!».
Самае цікавае, што я абматаны сьвятлістымі стужкамі як марсіянін, а ў торбе дык увогуле аўтакамізэлька для прыцемак, але флікера насамрэч няма, ніводнага, нідзе.

Адсюль выснова: справа не ў бясьпецы, справа ў сымбалі — просты люд сячэ фішку яшчэ да яе дзяржафармленьня: хто ня з флікерам, той не з народам.

No comments: