Тады, як на ўсходняй мяжы Эўрапейскай Вуніі сьпяць начамі ў цесных, халодных фурах сотні галодных, нямытых, раззлаваных дзядзек, у тым ліку грамадзян гэнай самай Эвуніі, эўраньюсаўскія паліґлоты расчулена распавядаюць пра няшчасных азіятаў, якія, бедакі-небаракі, стаяць у чэргах па квіткі, каб гайсануць куды на свой вычварэнскі Новы год, а чэргі вялікія, бо азіятаў шмат, во і навіна.
Я б на месцы блакаднікаў Варшавы разьвярнуў бы фуры ў бок Ліёна ды пагойсаў бы па Падмочаным праезьдзе. Каб заўважылі.
29.1.08
čym rasčulić eŭronews
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment