Звязда на паленавалася перакласьці “успаміны”пагоннага барзапісца Анатоля Сульянава пра Васіля Быкава, дзе народу раскрываюцца вочы на тое, як беднага пісьменьніка апазыцыя адрывала ад новай улады, што аж зьехаў у Фінляндыю, як любіў уладу, якая любіла яго і як дзякаваў ёй.
Мёртвыя ня могуць плюнуць у вочы...
А сустрэўся я з Васiлём Быкавым адразу, як толькi ён атрымаў пры актыўнай дапамозе сакратара ЦК КПБ А.Т. Кузьмiна, М.I. Чаргiнца, М.Е. Матукоўскага кватэру ў новым доме на Танкавай.
…
У рабоце над рукапiсам маскоўская газета надрукавала iнтэрв’ю з адным са сваякоў майстра. На пытанне пра ўзаемаадносiны пiсьменнiка з уладай «сваячок» адказаў вельмi нават смела, што нiбыта ўладзе Быкаў не падабаўся. I ўлада яго не шанавала. Адказваючы на гэтае пытанне, скажу, што ўсё было не зусiм так, i нават наадварот. Вiдаць, сваяк не ведаў, якiя дзяржаўныя ўзнагароды меў Васiль Быкаў. Пералiчу iх: — Герой Сацыялiстычнай працы, — лаўрэат Ленiнскай (вышэйшай — А.С.) прэмii, — Народны пiсьменнiк Беларусi, — лаўрэат двух дзяржаўных прэмiй БССР, — дэпутат Вярхоўнага Савета рэспублiкi, — дэпутат З’езда народных дэпутатаў СССР, — кавалер ордэнаў i медалёў СССР. Як жа можна «жыць не ў ладах з уладай», калi раён, вобласць, горад i дзяржава прадстаўлялi i ўзнагароджвалi Васiля Уладзiмiравiча вышэйшымi ўзнагародамi? I за кожную ўзнагароду Васiль Уладзiмiравiч Быкаў дзякаваў уладзе. Я нi разу не чуў ад Васiля Быкава, каб ён у нечым быў незадаволены ўладай!
…
Васiль Уладзiмiравiч вельмi перажываў яшчэ праз тое, што ён пасля актыўнай грамадскай дзейнасцi застаўся ўбаку ад галоўных падзеяў у краiне. Ён — грамадскi дзеяч, дзяржаўнiк — аказаўся адстароненым ад галоўных клопатаў краiны. I не толькi заставаўся ўбаку, але i адчуваў магутны прэсiнг, цiск з мэтай адрыву яго ад новай улады i залiчэння да апазiцыi.
…
Мяне асаблiва непакоiў моцны цiск на Васiля Уладзiмiравiча з мэтай вывесцi яго на вулiцу, на мiтынговыя зборышчы, зрабiць яго кiраўнiком мiтынгу, паказаўшы, што на чале растрывожанага натоўпу стаiць не якi‑небудзь рабочы сцэны, фатограф або прадавец, а сам Васiль Быкаў — народны пiсьменнiк, улюбёнец грамадзян Беларусi, лаўрэат разнастайных дзяржаўных прэмiй, Герой працы, дэпутат! Сам Быкаў з намi!
«Звязда»
Першыя куплеты гэтай ялейнай песьні й яшчэ крыху пра сяброўскія ўчынкі Сульянава
А вось і Быкаў:
Я ж белетрыстыкай з зімы не займаюся, неяк ахаладзеў да яе, а вось да мемуарыстыкі аніяк не падступлюся – палохае, напэўна, адсутнасьць вопыту ці яшчэ што. Ці, можа быць, непрывабнасьць праўды, у якую непазьбежна трэба будзе акунуцца. Але бяз праўды – які сэнс гарадзіць увесь раскалашмацены агарод? Тым часам “літаратураведы ў штацкім” доўга не раздумваюць – Сяўрук у Менску рэгулярна вылівае на Быкава цэбры гразі і жоўці, стварыўшы ў дапамогу сабе брыгаду памочнікаў, якія распрацоўваюць “аб’ект” па архівах КДБ. Ужо анансуюць сенсацыі. Грамадства, затаіўшы дыханьне, чакае… Беларускі С[аюз] П[ісьменьнікаў], падобна, зусім капітуляваў пасьля таго, як усю ўладу ў ім узурпавала групоўка расейскамоўных прапрэзідэнтшчыкаў; нядаўна выбраны старшынём Някляеў надрукаваў рэзкі артыкул у адной незалежнай газеце, і, гавораць, назусім паехаў у Польшчу. На першы план усё актыўней выходзяць пісьменьнікі-генералы і палкоўнікі, у іх ліку і наш сябар Сульянаў…
…
Затое сёньня пачуў па радыё “Свабода”, як, відаць, усё той жа Сяўрук ці з ягонай падачы афіцыёз разразіўся заявай пад назвай: “О спекулятивных выступлениях некоторых органов печати относительно Быкова”. Аказваецца, і стаўленьне ўладаў да Быкава найлепшае, і выдаюць яго ўдосталь, а калі што ня выдалі, дык таму што Быкаў сам не зьвяртаўся. Сам жа і вінаваты. Вось так!
…
Пра рэжым я ўжо не кажу – такога цынічнага фашызму яшчэ нядаўна немагчыма было сабе і ў сьне ўбачыць.
…
Весткі з Менску, як заўсёды, маласуцяшальныя. Апазіцыя ўсё колецца, раскалваецца і ўсё цягне на свой бок мяне. Але я ім паставіў адзіную ўмову майго ў ёй удзелу – аб’яднаньне. Думаю, што гэта правільна. Паколькі ніколі яны там не аб’яднаюцца, дык і мяне ў аніякай якасьці не атрымаюць. Праўда, яны пачынаюць балаваць. І жаніць мяне без мяне – маё імя ўстаўляюць у розныя сьпісы, што мяне засмучае. Асабліва, калі гэта робяць блізкія людзі. Ды, як я пераканаўся на асабістым вопыце, менавіта блізкія і могуць табе прычыніць найбольшае зло. Як гэта ні сумна…
Дзеяслоў
No comments:
Post a Comment