5.11.07

мэґавеладарожка для лукашэнкі

architect, адзін з праектавальнікаў веладарожкі ўздоўж сьвіслачы, напісаў на на poeahli.net

я думаю, открывать ее будут с неменьшем торжеством, чем библиотеку, и уж точно САША захочет перерезать кусочек розовой ленточки.


Шаноўны спадар architect!
Можна зразумець вашу пазіцыю і вашы пачуцці. Магчыма, за гэтымі "ўзнёсласцямі" застаецца збоку галоўны мэсыдж людзей, якім веладарожкі патрэбныя не для пераразання стужачак і горадабудаўнічай ці архітэктурнай каштоўнасці, людзей, якім веладарожкі патрэбныя ва ўтылітарных мэтах, у мэтах бяспечнага, без рызыкі для здароўя і жыцця, штодзённага даезду з пункту А ў пункт Б, людзей, якім у гэтым штодзённым велажыцці не надта патрэбныя 12 пунктаў харчавання і пракату з антывандальнымі трэнажорамі.

Гэты мэсыдж просты: наварочная веладарожка ўздоўж Свіслачы, безумоўна, не лішняя рэч, вось толькі 1. яна не вырашае праблем бяспекі, бо ўздоўж Свіслачы і так няма аўтадарог і актыўнага пешаходнага руху; 2. яна не вырашае праблем даезду з пункта А ў пункт Б і як вынік 3. мае нізкую запатрабаванасць для актыўных велакарыстальнікаў.

Калі называць рэчы сваімі імёнамі, то гэтая веладарожка — звычайны атракцыён, на які трэба прыязджаць на машыне ці грамадскім транспарце, (бо на сваіх веласіпедах з сям'ёй — небяспечна) і там, на месцы, браць напракат веласіпед пакатацца.

Калі ў парках ставяць атракцыён «машынкі», не гавораць жа, што гэта робіцца дзеля аўтамабілістаў. Ну вось будзем мець атракцыён «веладарожка». Добра? Так. Але будзем шчырымі: гэта дарагая забаўка, якая мае мала агульнага з патрэбамі велаграмадскасці.

І нарэшце, калі кіравацца логікай, слушна было б чакаць пабудовы простых веладарожак з мінскіх ускраін да мегавеладарожкі ў цэнтры, а не наадварот.

No comments: