бляха, як я адвык ад пешаходна-пасажырскага існаваньня.
хачу хатку ў вёсцы зь веладарожкай да працы ў краіне, дзе размаўляюць па-беларуску, гы-гы.
або хаця б працу, зь якой хапала б на ўсе гэтыя дарагія штучкі кшталту веламаскі, велаботаў, велатрохслойнайвопраткі, велазімніх майток, велапальчатак, велашыпаваных пакрышак.
статкі ў сотках выклікаюць проста фізычную агіду. і гэты спорт, — хто хутчэй, таму лацьвей — як я пасьпеў адвыкнуць ад гэтай гідкасьці!
p.s. паглядзеў леташнія допісы. стандартная построварная крыза, якая выяўляецца ў стаяньні на прыпынку й прапусканьні недастаткова свабодных (чытай — усіх) аўтобусаў. я люблю людзей і грамадзкі транспарт.
7.11.07
статкі ў сотках
а 17:52
cetliki metraŭtobusy, miensk, ravaryzm
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment