14.11.07

тром багатырам гамон

НН Віцебску напісалі, што капец прыйшоў аршанскаму бровару.

Усё меней застаецца ў беларусі ўрынапіва, і шкадаваць можна толькі, што на аршанскі бровар не знайшлося заграбушчых рук.


Але ў памяці маёй аршанскі бровар будзе жыць у вобразе трох мужыкоў на гужавым транспарце зь негабарытным багажом.

Некалі я па дарозе «на славянку» купіў паспатаць пляшку з знаёмым вобразам трох асілкаў з насьценных дыванчыкаў зь вісюлькамі, якія боўталіся ці ня ў кожнай небагатай хаце.

Трэба ж каб мне гэтак пашанцавала з адным зь першых маіх півосаў!

Успаміны пра падзеі таго дня абрываюцца на адрэзку Смаленскі рынак — плошча Леніна, і ці дайшоў я да славянкі, ці вярнуўся дахаты, і самае галоўнае — ці дапіў я тое піва, і які ў яго быў смак — я прыгадаць не магу.

Пасьля я нават мэтанакіравана шукаў гэтага напою, але не ўдавалася. Нават на Аршанскім вакзале.

Пакуль пісаў, нават засумняваўся, а ці не прысьніліся мне тыя «Тры багатыры»? Але ж не — вось адшукаў артэфакт.

няўжо калекцыянэры п'юць усё, з чаго зьдзіраюць налепкі?

сорцы: ННВ (RU), НН (BLR)

No comments: