14.11.07

кастравэлатарская

вядома, што менскія ўлады думалі-думалі, і нарэшце прыдумалі, як вырашыць праблему перагрузкі станцыі Кастрычніцкая: паставіць яшчэ адзін эскалатар, і будзе шчасьце.
і, здаецца, яны ўсур'ёз мяркуюць, што гэтае мерапрыемтва вартае таго, каб закрыць станцыю на колькі там месяцаў зусім.

а вось украінцы прыдумалі троху болей штучак: на сваім перасадачным вузьле яны мяркуюць паставіць раўналежны травэлатар, гэта такая рухомая падлога, а яшчэ прабіць дадатковы пераход з станцыі на станцыю.

Вось як яно зь пераходам, я ня ведаю, а травэлатар у пераходзе, дзе сьценка з Купалаўскай ідзе на сьценку з Кастрычніцкай быў бы дарэчы.


Між іншым, тры травэлатары ў Менску ёсьць.
Але я ніколі ня бачыў, каб яны працавалі.

No comments: